Фінансавая шматдзетная сям'я Марыі Ж.

  • Гісторыя

Я маці траіх дзяцей, мне 38 гадоў. 24 сакавіка 2021 г. я ўпрыгожвала парк нашага горада да дня Волі. І мяне затрымалі супрацоўнікі РАУС і канфіскавалі тэлефон. 31 сакавіка 2021 г. суд Кобрынскага раёна асудзіў і аштрафаваў мяне на 100 б.в.
Я падала апеляцыю, але 26 сакавіка 2021 г. Суд Брэсцкага раёна пакінуў пасля падачы скаргі прысуд без зменаў.
Для мяне, маці траіх дзяцей, гэта велізарная сума штрафу. І я лічу, што за грамадзянскую пазіцыю нельга штрафаваць і арыштоўваць грамадзян нашай краіны. Цяпер я апынулася ў вельмі цяжкім фінансавым становішчы.
Мы будзем рады і ўдзячныя любой дапамозе.

Якая сума неабходна?

520 € — фінансавая падтрымка нашай сям'і.

:
€ 543
Збор завершаны. Сабрана: € 543