Падтрымка сям'і беларусаў, якія пацярпелі ад пераследу

  • Гісторыя

Мы сям'я беларусаў, Марыя ды Іосіф. Усё жыццё жылі і працавалі ў Беларусі. Для нас справядлівасць і свабода — перадусім. Менавіта таму не змаглі заставацца ў баку ў жніўні 2020 года і выйшлі на пратэсты. Калі мы зліваліся са шматтысячным натоўпам неабыякавых беларусаў, слёзы радасці наварочваліся на вачах і сэрца перапаўняла пачуццё адзінства, любові і гонару за сваю краіну. З кожнай мірнай акцыяй рабілася ўсё больш страшна і небяспечна.

У канцы кастрычніка мы не дайшлі ўсяго сотню метраў, калі пачалося сапраўднае пекла. Быццам анёл збярог. З болем і горычу ўзгадваем, калі даведаліся пра гібель нашага беларускага героя — Рамана Бандарэнкі. Іосіф у той жа вечар узяў плед, тэрмас і накіраваўся на плошчу Перамен. Усю ноч ён дзяжурыў ля сімвалічнага мемарыяла з кветкамі і свечкамі. Асабліва трывожна было пад раніцу, калі заставалася не так шмат людзей. Нядобразычліўцы ўвесь час былі побач.

Падчас маршу, на наступны дзень, Іосіфу пашчасціла прайсці ўвесь шлях, дайсці да мемарыяла і не быць схопленым. Разам з сотнямі беларусаў ён стаяў у счэпцы пры набліжэнні людзей у чорным.

«Быў момант, што мы стаялі твар у твар на адлегласці 2-3 метраў. Ці было страшна? Хутчэй за ўсё, страшна было ім. Яны паспрабавалі расцягваць і затрымліваць людзей, але нічога не атрымалася. Значная перавага па колькасці была на нашым баку. Яны адышлі, перагрупаваліся. Калі я ўбачыў проста вялізную хмару людзей у чорным, якія беглі на нас з усіх бакоў, я азірнуўся назад. З тысячнага натоўпу засталіся лічаныя людзі. Я разумеў, што вырвацца з акружэння няма ніякіх шанцаў і нырнуў у адчынены пад'езд у двары (дзверы прытрымліваў жыхар дома).

Я і мае сябры паспелі заскочыць у адну з кватэр шматпавярхоўкі. Гаспадары былі неверагодныя. Нас было вельмі шмат, яны прапанавалі ежу, ваду, падтрымлівалі нас ва ўсім. Людзі ў чорным хадзілі як жандары па лесвіцы, гучна стукаючы дубінкамі, і адчынялі дзверы, калі чулі шум. Я амаль усю ноч прастаяў на дыбачках ля вочка дзвярэй. Мы сядзелі ціха, ледзь дыхаючы. Праўда, сон збіў з ног, бо другую ноч не спаў. Пару гадзін падрамаў, лежачы на падлозе. Раніцай нічога не змянілася. Здавалася, што гэты жах ніколі не скончыцца. Так я правёў 18 гадзін. Каля 11 раніцы нам з сябрам удалося вырвацца. Мы заскочылі ў адчыненыя дзверы машыны неабыякавых беларусаў, якія дзяжурылі побач з домам, каб дапамагчы вырвацца з акружэння і дабрацца дадому», – узгадвае Іосіф.

Нашая сям'я заставалася ў Беларусі да апошняга. Нас затрымлівалі некалькі разоў, судзілі па народным артыкуле 23.34, пагражалі і пераследавалі. Калі стала зусім горача, мы сабралі рэчы і экстрана пакінулі Беларусь.

Мы будзем удзячныя кожнаму, хто акажа нам падтрымку на ўсё неабходнае для жыцця ў бліжэйшыя тры месяцы.

Якая сума неабходна?

1550 еўра — На набыццё прадуктаў харчавання, санітарных сродкаў, аплаты сувязі, праезду, усяго самага неабходнага на набліжэйшыя тры месяцы.

:
€ 1 429
Збор завершаны. Сабрана: € 1 429