Дапамога Кацярыне Марэцкай – актывістцы пратэснага руху медыкаў

  • Гісторыя

Дапамога Кацярыне Марэцкай – актывістцы пратэснага руху медыкаў

Кароткае апісанне:
Кацярына Марэцкая з'яўляецца актывісткай пратэснага руху медыкаў і валанцёркай. Праз распачатую схаваную мабілізацыю, была вымушана пакінуць краіну, бо мае вайсковы абавязак па медыцынскай спецыяльнасці. Мае патрэбу ў фінансавай дапамозе для арэнды жылля ў Польшчы.

Падрабязнае апісанне:
У 2020 годзе Кацярына была актыўнай удзельніцай пратэснага руху медыкаў у горадзе Віцебску. На дзяўчыну было аформлена тры пратаколы, прайшло два паседжанні суда (арт. 23.34 КаАП РБ).

Кацярына ўдзельнічала ў відэазвароце медыцынскіх работнікаў горада Віцебска, за што была выклікана ў пракуратуру для «прафілактычнай гутаркі». Пасля змяніла род дзейнасці і месца жыхарства. Пачала займацца валанцёрствам.
Пасля паведамленняў аб пачатку ўтоенай мабілізацыі, Кацярына прыняла рашэнне пакінуць краіну, паколькі з'яўляецца ваеннаабавязанай па наяўнасці медыцынскай спецыяльнасці. Атрымала гуманітарную візу і выехала ў Польшчу.  У сувязі з экстраным пераездам, цяпер дзяўчына мае патрэбу ў фінансавай дапамозе на арэнду жылля.

Якая сума неабходна?

720 € — сума, каб зняць жыллё ў Польшчы на ​​месяц і заплаціць дэпазіт.

:
€ 729
Збор завершаны. Сабрана: € 729