Асуджанаму за палітыку патрэбна дапамога. Яго не бяруць на працу

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Яўген* удзельнічаў у мірных акцыях, а таксама дапамагаў рэпрэсаваным беларусам. Праз гэта ён патрапіў на «хатнюю хімію» па палітычным артыкуле. Падчас адбыцця пакарання яму прыйшлося цяжка працаваць, перажыць прэсінг сілавікоў і пахаваць бацьку.

Мяне завуць Яўген.

Апошнія дзесяць гадоў я браў удзел у грамадзянскіх ініцыятывах. У 2020 годзе ўдзельнічаў у нядзельных маршах, а калі пачаўся вал рэпрэсій – перадаваў дапамогу пацярпелым ад гвалту. У 2020 годзе сілавікі праяўлялі да мяне цікавасць, я нават пасядзеў на соднях, але крымінальнай справы тады не было.

Яна з’явілася ў 2024 годзе. Мяне судзілі па палітычным артыкуле і далі «хатнюю хімію». Увесь гэты час сілавікі трымалі мяне пад пільным кантролем, ладзілі начныя праверкі, адпраўлялі на содні за парушэнні і пагражалі зонай.

Таксама на маіх руках быў хворы бацька, за якім я даглядаў. Ён шмат гадоў цяжка хварэў – пасля трох інсультаў у яго ўтварылася гангрэна. Вобшук і крымінальная справа, а таксама візіты сілавікоў падарвалі яго і без таго слабое здароўе, і тата стаў ляжачым. А праз некаторы час памёр, не дажыўшы да 60 гадоў.

Кантроль сілавікоў і смерць бацькі вельмі моцна прыгняталі мяне. Я быў у вялікай роспачы і на мяжы самагубства. Трымалі толькі дзеці, якім патрэбна мая дапамога. Мы ў разводзе з жонкай, і яны жывуць асобна.

Вядома, за гэты час на нервовай глебе ў мяне сур'ёзна пахіснулася здароўе: з’явіўся цукровы дыябет, узмацніўся псарыяз, іншыя захворванні.

Працую я на вытворчасці, бо знайсці больш аплатную працу праз палітычны артыкул не магу. Зарплаты ледзьве хапае, каб звесці канцы з канцамі. Дагэтуль не магу вярнуць сябру €210, якія пазычаў на пахаванне бацькі, ежу для сябе і дапамогу дзецям.

Нехта спытае: дык чаму ты не з’язджаеш з краіны, раз такая цяжкая сітуацыя? Але пераязджаць за мяжу я не хачу праз дзяцей – ім патрэбны бацька.

Зараз я прашу дапамогі, каб паправіць здароўе, прайсці навучанне і знайсці больш высокааплатную працу. Я ў роспачы, таму звяртаюся з просьбай аб дапамозе да ўсіх беларусаў.

*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя героя і некаторыя дэталі гісторыі. Выява згенеравана пры дапамозе ШІ.

Сума збору
€2180

€480 – санаторнае лячэнне на 14 дзён
€300 – набыццё лекаў і вітамінаў
€300 – набыццё новага адзення і абутку
€450 – офлайн-курсы па вывучэнні відэамантажу і фоташопа, каб атрымаць дадатковую магчымасць заробку
€240 – абнаўленне камп’ютара для працы з відэа
€200 – дапамога дзецям
€210 – вяртанне доўгу

Сабрана:
€ 0 з 2 180