«Маланка Медыя»: каб працягнуць працу, патрэбна дапамога

  • Гісторыя

Сайт «Маланка Медыя» прыпыніў працу — але вы можаце гэта змяніць.

Наш праект стартаваў тры гады таму. Кожны дзень мы працавалі, каб вы атрымлівалі сумленную інфармацыю пра Беларусь і свет, не танулі ў прапагандзе і ведалі, што вы не адны. Штодзень рэжым спрабаваў нас заткнуць: блакаваў, забараняў, абвяшчаў «экстрэмістамі», пагражаў нам і нашым блізкім. Штодзень мы змагаліся з гэтай несправядлівасцю. І гатовыя працягваць — але без вашай дапамогі, на жаль, не зможам.

«Маланка» сутыкнулася з новым выклікам: недахопам фінансавання. Асноўны донар спыніў падтрымку без тлумачэння прычын. Мы шукалі выйсце з гэтай сітуацыі, але ў умовах вымушанай эміграцыі варыянтаў не так шмат. Што ўжо там, варыянт цяпер толькі адзін – ваша дапамога.

Калі вам дарагая «Маланка» і вы лічыце нашу працу важнай, падтрымайце нас фінансава.

На дадзены момант наша партнёрства з буйным донарам на паўзе, аднак нас запэўнілі, што праз 5 месяцаў мы зможам аднавіць супрацоўніцтва. За гэты час мы плануем заручыцца падтрымкай іншых донараў, каб у выпадку адмоўнага адказу не спыняць нашу працу.

Салідарнасць не раз ратавала беларусаў. Давайце паспрабуем яшчэ раз.

Сума збору:

€20000

За гэтыя сродкі мы зможам утрымліваць сайт цягам 5 месяцаў і выплачваць заробкі нашым чатыром супрацоўнікам: галоўнаму рэдактару, двум рэдактарам навін і аўтару лонгрыдаў.

Сабрана:
€ 72 з 20 000