Я не баюся і ты не бойся!
Гучыць гэты голас унутры мяне, пасля 9 жніўня 2020 года. Калі на ўчастку галасавання я дапамагала зарэгістраваным незалежным назіральнікам, і ўбачыўшы ўвечары пасля 20:00, што адбывалася далей на тэрыторыі школы. Прыехалі 3 аўтазакі і сталі жорстка хапаць людзей (прыйшлі сем'і з дзецьмі). У той вечар мне ўдалося пазбегнуць затрымання дзякуючы неабыякавай сям'і, якая як і многіх зберагла ў сябе дома. З гэтага дня як і 97% нашай краіны, я зрабіла для сябе выснову: «Я застануся тут і буду змагацца — ДА КАНЦА!».
З восені 2020 года я патрапіла ў спісы актывістаў у РУУС і была пад пільным наглядам. Мяне гэта не спалохала — я працягнула адстойваць сваю грамадзянскую пазіцыю (мітынгі, улёткі, сустрэчы з апазіцыянерамі). Удзельнічала ў дапамозе і падтрымцы палітвязні Марыі Несцеравай, якую асудзілі на 3 гады калоніі.
Вось і прыйшоў час разабрацца са мной.
Перад 9 жніўня 2021 года, калі ў Мінску ішла зачыстка актывістаў. Я была ў спісе РУУС нумар 1. Падманным шляхам мяне вывезлі з кватэры, патлумачыўшы, што толькі паразмаўляюць і па прыездзе ў РУУС я была ўжо затрыманая. У той самы дзень быў суд з «гатовым пратаколам», у якім я нібыта аказала супраціўленне супрацоўнікам пры затрыманні.
Асудзілі мяне па арт.24.3, сведка пад ілжывым прозвішчам, які ў той дзень даваў адны і тыя ж паказанні яшчэ па 4-м такім жа затрыманым. У выніку мне суддзя улічваючы маё сямейнае становішча «змякчыў» прысуд. Прысудзіў 100 базавых велічыняў — гэта 2900 руб. (гэта максімальны штраф па гэтым артыкуле).
Я выхоўваю 2-х непаўналетніх дзяцей адна. Нажаль я не змагу сама аплаціць такую суму штрафу, бо большая частка маёй з/п сыходзіць на аплату рахункаў і сілкаванне. У дадзены момант мне прыйшлося з'ехаць з дому і здымаць жыллё, бо я ўпэўнена, што на гэтым рэпрэсіўная машына не спыніцца! Жадаю звярнуцца да ўсіх неабыякавых людзей хто можа дапамагчы ў маёй якая склалася сітуацыі па аплаце штрафу. Буду вельмі ўдзячна ўсім.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Якая сума неабходна?
1015 € — На пагашэння штрафу.