Дапамога палітычнаму бежанцу Глебу Лук'янцаву, асуджанаму за каментар у тэлеграм-канале

  • Гісторыя

Мяне завуць Лук'янцаў Глеб. У чэрвені 2021 года я быў затрыманы за напісанне каментара ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі». За гэты час мне давялося перажыць ператрусы, знаходжанне ў ІЧУ і суд. Вырак, які мне аб'яўлены, ў корані ўсё змяніў. Мяне, маладога хлопца, чакала калонія з-за напісанага каментара. Я не хацеў, каб самыя добрыя гады майго жыцця праходзілі ў жахлівых умовах і сітуацыі несвабоды. Нікому невядома, што магло б здарыцца са мной падчас знаходжання ў калоніі. Па гэтых прычынах я і вырашыўся на ўцёкі.

Усё склалася добра, уцёкі прайшлі паспяхова. Цяпер я знаходжуся ў бяспецы, у Літве, аднак маю патрэбу ў сродках для аплаты арэнды, куплі мінімальнага набору прадуктаў, далейшага існавання і атрымання візы «D» для афіцыйнага працаўладкавання.

Якая сума неабходна?

620 € — аплата арэнднага ўзносу і набыццё прадуктаў да афіцыйнага працаўладкавання.

:
€ 116
Збор завершаны. Сабрана: € 116