Дапамога на лекаванне Змітру Лукомскаму — актывісту і валанцёру

  • Гісторыя

Мяне завуць Зміцер. У 2019 годзе я быў назіральнікам на выбарах, у 2020 годзе — быў у ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай у Гомелі, прымаў актыўны ўдзел у перадвыбарнай кампаніі і пратэстах. Пасля затрыманняў і пераследу блогераў і журналістаў — пачаў сам весці стрымы акцый пратэсту. Спазнаў рэпрэсіі. Гэта заахвоціла экстрана пакінуць Беларусь.

Мы пераехалі разам з жонкай ва Ўкраіну, дзе пражываем з 2020 году. Пасля пачатку вайны я і жонка рыхтаваліся да абароны горада, дзе жылі. На дадзены момант я займаюся валанцёрскай дзейнасцю. Аднак у пачатку 2023 года атрымаў траўму нагі са зрушэннем. Была праведзена аперацыя.

Для поўнага аднаўлення мне неабходна правесці яшчэ дзве аперацыі і рэабілітацыю апорна-рухальнай функцыі. Наша сям'я будзе ўдзячная кожнаму, хто акажа дапамогу на лекаванне.

Якая сума неабходна?

1500 € — выдаткі на аперацыю па ўстаноўцы металаканструкцыі; набор аперацыйных лекаў; выдаткі на другую аперацыю па выдаленні пазіцыйнай шрубы з косткі; выдаткі на аперацыю па выдаленні металаканструкцыі пасля перыяду адужання; рэабілітацыя.

:
€ 1 602
Збор завершаны. Сабрана: € 1 602