Усё сваё жыццё Эдуард Лобаў пражыў пад знакам незалежнай, вольнай і беларускай Беларусі. Ахвярнасць, мужнасць, смеласць і прынцыповасць – эпітэты, якімі можна адзначыць Эдуарда. Беларус аддаў сваё жыццё, дапамагаючы нашым украінскім суседзям адбіць напад расейскіх агрэсараў. Эдуард скончыў сваё жыццё ў баю, вораг дорага заплаціў за яго.
Бацькам героя патрэбная дапамога – хаваць Эдуарда будуць у Польшчы. Перавоз цела, аплата месца на могілках і іншыя выдаткі дастаткова значныя. Па ўзгадненні з маці Эдуарда Марынай, мы абвяшчаем тэрміновы збор.
Якая сума неабходна?
6000€ – Перавоз цела, аплата месца на могілках і іншыя выдаткі.