Мой брат, Ліпень Аляксей, быў асуджаны за каментары ў ТГ канале па арт. 369 і арт. 364. Яго прыгаварылі да 5 гадоў «хіміі» з кірункам установа адкрытага тыпу. Таксама падчас суда былі заяўленыя іскі аб кампенсацыі маральнай шкоды, нібыта прычыненай маім братам. Выніковая сума склала 6022 беларускія рублі. Частку мы загасілі (522 рублі + 1 пазоў у памеры 1000 рублёў). Засталося 4500 рублёў на пагашэнне 5 іскаў. Далей стануць забіраць тэхніку і іншую маёмасць, арыштаваную падчас ператрусаў. На жаль, прадстаўнікам улады было ўсё роўна, што яны арыштоўваюць маёмасць, якая належыць не майму брату, а нашай маці.
Якая сума неабходна?
1500 еўра — матэрыяльная падтрымка сям'і.