Дапамога сям'і былой палітзняволенай, жыццё якой разбурыў рэжым

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Я была арыштаваная ў лютым па артыкулах 369 і 295 г. 2. Прысуд – 2 гады пазбаўлення волі. Так атрымалася, што мой муж пасля майго арышт адвярнуўся ад мяне і знайшоў іншую жанчыну і сышоў разам з ёй у глыбокі запой.

Падтрымлівала мяне пасля арышту толькі маці, якой на той час было 78 гадоў. Усё лягло на плечы чалавека, які не можа выйсці нават на вуліцу без дапамогі. Яна вельмі перажывала, нервавалася, падтрымлівала мяне. Я не хацела расказваць маме, як абыходзіліся з мной у СІЗА, у калоніі. Гэта проста забіла б яе. Так, з ёй размаўлялі валанцёры, дзякуй ім вялікі. Дапамога шла ад нашых беларусаў.

Усе «палітычныя» ў калоніі пазбаўленыя лістоў, але самае страшнае, калі не даходзяць лісты ад блізкіх. Адзін мой ліст быў адпраўлены маме праз 18 дзён. Як ёй было? Гэта ўдар па здароўі пажылога чалавека. У калоніі ў мяне спынілася сэрца, мама даведалася пра гэта дзякуючы інтэрнэту. Патэлефанаваць ёй мне дазволілі толькі праз тыдзень. Тыдзень яна была ў невядомасці. Гэта, вядома, падкасіла яе здароўе.

Пасля гэтага былі яшчэ 2 сардэчныя прыступы, дзе рызыка памерці высокая. Мама была актыўным і пазітыўным чалавекам. Ёй цяжка зразумець, як можна было па законе давесці яе дачку да смерці. І я ж не адна такая. Практычна ўсе мы, палітычныя, праходзім праз боль, фізічныя пакуты, не кажучы пра маральныя. Гэта страшна. Гэта знішчае блізкіх.

Вярнуўшыся дадому, я заспела ўзламаныя дзверы ў кватэры, рэчы на падлозе, пабіты ўнітаз, вывернутыя дзверы ва ўсіх шафах, разварочаную электраправодку. Усё неабходна аднавіць. У працы адмаўляюць праз статус «экстрэмісткі». Як плаціць за кватэру? Як аднавіць усё, што прывялі ў непрыдатнасць?

Якая сума неабходна?

550€ — аднаўленне ўваходных дзвярэй, замка; аднаўленне санвузла і камунікацыйнага абсталявання, якое было пашкоджана; праца па ўсталяванні пашкоджаных вузлоў.

:
€ 553
Збор завершаны. Сабрана: € 553