Падтрымка музыкі Lesley Knife

  • Гісторыя

Уладзіслаў Наважылаў, творчы псеўданім Lesley Knife, вакаліст гурта Gods Tower. У верасні 2020 г. адсядзеў 8 сутак па 23.34 за арганізацыю дваровага канцэрта А. Памідорава. Удзельнічаў у мотапрабегах салідарнасці, дапамагаў арганізоўваць дваровыя актыўнасці ў раёне Ангарскай, Мінск. Увесну 2021 СК завяло справу па 369 артыкуле за абразу губернатара Гомеля Г. Салаўя ў каментарах на YouTube, дзе роўна ў пяці словах паведаміў аб сваіх уражаннях ад спікера.

На суд абражаны губернатар нават не прыйшоў папрасіўшы разглядаць справу без яго «з прычыны службовай занятасці».

Суд прызнаў вінаватым і прысудзіў мяне да максімальна магчымага пакарання, прадугледжанага па гэтым артыкуле — тры гады хіміі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Нават канфіскавалі тэлефон.

Пакідаю краіну, бо ў такіх умовах не магу нічога рабіць, ціск невыносны.

Грошы патрэбны для арэнды жылля, пакупкі прадметаў побыту і прадуктаў, пакуль не працаўладкуюся.

Якая сума неабходна?

1650 € – Арэнда жылля на некалькі месяцаў, купля прадметаў першай неабходнасці, транспартныя выдаткі.

:
€ 2 558
Збор завершаны. Сабрана: € 2 558