Дапамога сям'і актывіста Мікалая на ўладкаванне побыту пасля экстранай эвакуацыі

  • Гісторыя

Добры дзень! Мяне завуць Мікалай. У 2020 годзе я ўдзельнічаў у мірных пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, хаця «прачнуўся» яшчэ за некалькі гадоў да гэтага. Таму, убачыўшы ўсе фальсіфікацыі і беззаконне і жадаючы дабіцца справядлівасці, я далучыўся да пратэстаў. Мая жонка таксама была ў стачцы, але да яе за гэтыя тры гады не было прэтэнзій з боку сілавікоў.

Аднак увесь гэты час я не расслабляўся і трымаў руку на пульсе — пасля пратэстаў я не адчуваў сябе ў бяспецы ў Беларусі. Выходзіш з дому і ўвесь час глядзіш, каб пад вокнамі не стаяла ніякай незнаёмай ці міліцэйскай машыны, перажываеш за дзяцей, жонку. Чакаеш, што, выйшаўшы раніцай з дому, можна не дайсці да працы, альбо з працы не вярнуцца ўвечары дадому.

Увосені 2023 года мяне выклікалі ў якасці сведкі па «народным» 342 артыкуле (арт 342 КК РБ – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пазней мой статус памянялі, і я стаў падазраваным, а ў лістападзе ўжо абвінавачаным па крымінальнай справе. Мяне затрымалі па артыкуле 108 (арт 108 КПК РБ — затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства) на трое сутак для высвятлення абставінаў. Потым перавялі пад хатні арышт да суда, бо ў мяне ёсць малыя дзеці. І вось на пачатку студзеня прайшоў суд, рашэннем якога стала «хімія».

«Хімія» – гэта від пакарання, калі асуджанага адпраўляюць у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Людзі жывуць у карпусах, падобных да інтэрнатаў. Яны знаходзяцца пад пастаянным наглядам і абавязаны выконваць правілы ўнутранага распарадку, пры гэтым плацяць за пражыванне, купляюць ежу за свой кошт, самі рыхтуюць, пяруць і прыбіраюць. Пры гэтым усе асуджаныя абавязаны працаваць, часта іх накіроўваюць на нізкакваліфікаваную і малааплатную працу.
Заўвага BYSOL

У той момант я зразумеў, што выйсця няма, і таму загадзя звярнуўся ў BYSOL па рэкамендацыі знаёмых па дапамогу ў эвакуацыі. У пятніцу мне вынеслі прысуд, а ў суботу, пазычыўшы грошай у знаёмых, мы з жонкай і трыма дзецьмі экстрана выехалі з Беларусі.

Усё адбылося так хутка, што я па-шчырасьці пакуль знаходжуся ў шоку. Але самае галоўнае, што маёй сям'і больш нічога не пагражае, і мы ўсё ў бяспецы. Цяпер нам трэба разабрацца з дакументамі, потым максімальна хутка знайсці працу і пачаць зарабляць нейкія грошы, і тады я стану самым шчаслівым чалавекам у свеце!

Мы з жонкай людзі не лянівыя і не дурныя. У Беларусі я працаваў на сябе, таму ўпэўнены, што мы абавязкова дамо рады з адаптацыяй на новым месцы. Але будзем вельмі ўдзячныя любой падтрымцы на першы час для нашай вялікай сям'і.

Сума збору:

€1500

€1000 – арэнда кватэры на 2 месяцы + дэпазіт
€500 – падушка бяспекі

:
€ 1 761
Збор завершаны. Сабрана: € 1 761