Падтрымка беларускага добраахвотніка, які пакінуў працу дзеля абароны Украіны

  • Гісторыя

Мой пазыўны — Help. Напрыканцы жніўня 2020 года я быў вымушаны (як і многія беларусы) пакінуць сваю Радзіму і з'ехаць у Польшчу. Пасля нападу Расеі на Украіну згодна са сваімі поглядамі і прынцыпамі кінуў добра аплатную працу кіроўцы грузавых перавозак па Еўропе і адправіўся добраахвотнікам абараняць Украіну. Спачатку я далучыўся да «беларускай роты» пры Азове, потым да Батальёна Волат, дзе і застаўся, а потым перайшоў у ПКК.

Падчас баявых дзеянняў у раёне Лісічанск-Севераданецк у чэрвені 2020 года я быў паранены (асноўнае пашкоджанне — левае плячо і ключыца). Пасля аперацыі (былі ўстаўленыя металічныя спіцы і злучныя элементы) і рэабілітацыі, мне давялося пакінуць Украіну і вярнуцца ў Польшчу, каб працягнуць працу і дапамагчы пабрацімам, хаця б неяк. Аднак праз пераслед маіх сваякоў у Беларусі я быў вымушаны сам падацца на міжнародную абарону.

Улічваючы доўгі перыяд адсутнасці заробку, я застаўся фактычна без грошай, не толькі на дарогу, далейшае лекаванне і зняцце спіц, але нават на пражыванне.

Я ніколі не чакаў, што апынуся ў такой сітуацыі, бо заўсёды стараўся дапамагаць іншым. Я спадзяюся, што тыя, хто мяне памятае, і проста неабыякавыя людзі дапамогуць мне ўстаць на ногі і працягнуць працоўную дзейнасць. Цяпер мне неабходна вярнуцца да працы кіроўцам і падрыхтавацца да аперацыі.

Сума, якая мне неабходна — 500 еўра.

З улікам выдаткаў на сувязь (тэлефон), які падтрымлівае ўсе неабходныя функцыі для маёй працы і астатніх мінімальных выдаткаў — гэта максімум 500 еўра.

:
€ 2 769
Збор завершаны. Сабрана: € 2 769