Я з'яўляюся так званым «злачынцам», «крымінальнікам», які быў вымушаны бегчы са сваёй краіны, каб не застацца ў турме на доўгі тэрмін і не баяцца кожны дзень за сваё жыццё, якое для «ўлады» не вартае нічога.
Да падзей жніўня 2020 г. у мяне быў свой бізнэс. Я аказваў дапамогу людзям з інваліднасцю, арганізоўваў іх рэабілітацыю, сацыялізацыю і аднаўленне. Але пандэмія, адсутнасць цікавасці з боку «дзяржавы» і палітычная сітуацыя прымусілі спыніць гэты занятак, хаця ў яго было ўкладзена вельмі шмат.
Калі пачалася «дзве гадзіны», я не мог застацца абыякавым. Немагчыма цярпець хлусню, жорсткасць і нянавісць. Машына рэпрэсій закранула і мяне. Першы раз (кастрычнік 2020 г.) я атрымаў адміністрацыйны арышт. Жорсткае затрыманне на вельмі вялікай адлегласці ад месца «несанкцыянаванага мерапрыемства» (пералом носа, скол зуба, расколіна ў рабры, рассячэнне вусны, страсенне мозгу, множныя гематомы). Адсутнасць медыцынскай дапамогі. Суд па скайпе. Пастаянныя пагрозы. Вынік: арт. 23.34 і 23.4, 15 сутак арышту. Пра гэта нават напісаў жартаўлівы фельетон, калі была вера, што хутка ўсё скончыцца, каб падтрымаць маральна ўсіх, хто са страхам назіраў за сітуацыяй у краіне.
Другі раз прыйшлі па мяне ўжо па крымінальным артыкуле, які цяпер называецца «народным»: 342. Збіццё і здзекі пры затрыманні. Пагрозы і лаянка. Чатыры месяцы знаходжання пад вартай, пакуль ішло «следства» і шукалі іншых удзельнікаў злашчаснай фатаграфіі. Суд — фарс.
Вынік: 3 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу (так званая хімія з накіраваннем).
Цяпер я з невялікай торбай неабходных рэчаў і з самым мінімумам грашовых сродкаў, знаходжуся ў іншай краіне. Часу сабрацца не было. У роднай краіне быць небяспечна. «Улада» зробіць усё, каб я і падобныя мне існавалі ў страху і пад строгім наглядам, пад татальным кантролем. А калі нешта здарыцца з жыццём ці здароўем — для іх яшчэ лепш.
Аднак жыццё працягваецца, а ў сэрцы жыве надзея. Буду ўдзячны за любую дапамогу ў пераадоленні цяжкага перыяду.
Якая сума неабходна?
1450 € — купля неабходным рэчаў, арэнда жытла, купля медыкаментаў, фінансавы рэзерв на прадукты харчавання і асабістай гігіены.