Мяне завуць Аляксандр Лазараў. Доўгі час я працаваў інжынерам у ЦЭЦ-5. У час пратэстнага руху я актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю і стараўся дапамагаць усім, чым мог. Восенню 2020 года я арганізаваў на прадпрыемстве незалежны прафсаюз. З гэтай прычыны ў студзені 2021 года мяне звольнілі з ЦЭЦ-5. Цяпер няма сталай працы.
Мне 59 год і гэта з'яўляецца асноўным фактарам у адмове прыёму на працу. Займаюся падпрацоўкай у таксі і выкананнем разавай працы па графічным дызайне. Засвоіў новую прафесію. Апошнім часам адчуваю вялікія фінансавыя цяжкасці, таму і звяртаюся па часовую дапамогу.
Неабходна аплаціць навучанне сына ў БНТУ. Для нашай сям'і гэтая сума цяпер не пад'ёмная.
Якая сума неабходна?
850€ — навучанне студэнта БНТУ, 3 курс, другое паўгоддзе.