Я, Лаўберт Аляксандр Аляксандравіч, быў некалькі разоў неабгрунтавана затрыманы і збіты падчас мірных акцыяў пратэсту. 11.08.2020г. Неаднаразова збівалі дубінкамі па розных частках цела, як у аўтазаку, так і пры перамяшчэнні паміж аўтазакамі, таксама ў ІЧУ на Акрэсціна. Аблівалі бензінам і пагражалі спаліць жыўцом.
У выніку, я атрымаў ЧМТ са страсеннем галаўнога мозгу, удары ўнутраных органаў, шматлікія гематомы і сінякі; частковае пашкоджанне вонкавага калатэральнай звязкі правага каленнага сустава. Калі я быў на Акрэсціна нас марылі голадам, не давалі нам паспаць, жудасна балела ўсё цела. Мяне змясцілі ў камеру, разлічаную на двух чалавек, нас было тамака 20 чалавек. Судзілі мяне на Акрэсціна і прысудзілі мне 7 сутак адміністратыўнага арышту. Калі мяне вызвалілі, я пачаў шукаць свае рэчы, але так я іх і не знайшоў.
24.10.2020г. мяне адлічылі з Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Культуры і Мастацтваў, на той момант я скончыў першы курс. 26.10.2020 г. я паехаў у Літву і праходзіў рэабілітацыю ў сувязі з траўмамі, якія былі атрыманы ў момант майго першага затрымання 11.08.2020 г.
20.12.2020 была спроба затрымання. Я, выходзіў з аўтобуса, на Партызанскім праспекце, у Менску, і да мяне са спіны падбеглі супрацоўнікі АМАП і моцна штурхнулі мяне і я ўпаў тварам у асфальт, за мяне заступіліся мінакі людзі і мне ўдалося ўцячы.
Пасля гэтага выпадку, у мяне вельмі моцна пагоршылася маё здароўе: пачаліся выяўляцца частыя галаўныя болі і пачаўся нервовы цік. На дадзены момант я знаходжуся ў Літве. З'яўляюся студэнтам першага курса Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Якая сума неабходна?
2060 € — аплата кватэры, выдаткі звязаныя з лячэннем траўмаў пасля збіцця.