Дапамога шматдзетнай сям'і Лацунцэвіч, бацьку ў якой асудзілі па «справе Зельцэра»

  • Гісторыя

Я, Лацунцэвіч Максім Генадзевіч, з'яўляюся бацькам і мужам сям'і з сямю непаўналетнімі дзецьмі. Нядаўна быў асуджаны па двух артыкулах — 369 і 130 ч.1. Мяне судзілі па «справе Зельцэра». Прысуд — велізарны штраф і 1 год і 10 месяцаў пазбаўлення волі.

У цяперашні час мая сям'я адчувае вялікія фінансавыя цяжкасці з даўгамі па штрафе. Мяне забралі з працы на Аліварыі, дзе я быў працаўладкаваны. Ня толькі мяне і маю жонку, але і маіх дзяцей – рэжым паставіў у вельмі цяжкія абставіны. Дзеці ва ўзросце 15, 11, 10, 6, 5, 3 і 1 год — пазбыліся таты і спакойнага дзяцінства. Цяпер, калі мы не сплацім штраф, у нас могуць канфіскаваць маёмасць, а такіх вялікіх сродкаў у нас няма.

Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто падтрымае нас.

Якая сума неабходна?

1240 € — падтрымка сям'і.

:
€ 1 261
Збор завершаны. Сабрана: € 1 261