Дапамога сям'і Сцяпана Латыпава

  • Гісторыя

Сцяпану Латыпаву 41 год, ён жыхар дома каля «Плошчы Перамен» у Менску.

Сцяпана затрымалі 15 верасня ў двары жылога масіва па вул. Чарвякова ў Менску супрацоўнікі АМАПа. У кватэры Латыпава адбыўся ператрус, пасля чаго людзі ў масках павезлі Сцяпана на мікрааўтобусе пад скандаванне мясцовых жыхароў «Ганьба!». Як пазней высветлілася, Сцяпана затрымалі ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). 19 верасня па дзяржТВ паказалі сюжэт, у якім сцвярджалася, што Сцяпана падазраюць у арганізацыі незаконнага канала пастаўкі ў краіну небяспечных хімікатаў, якія ён нібыта збіраўся выкарыстоўваць супраць супрацоўнікаў міліцыі. Цікава, што навукоўцы гэтую версію раскрытыкавалі.

1 чэрвеня на чарговым судовым паседжанні Сцяпана абвінавацілі па трох артыкулам Крымінальнага кодэкса: у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1, 2 арт. 342), супраціве міліцыі (ч. 2 арт. 363) і махлярстве, учыненым у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209). Што да апошняга артыкула, на думку следства, Сцяпан падманваў кліентаў, абяцаючы апрацоўку ад баршчэўніка дарагімі сродкамі, а ў выніку выкарыстоўваў таннейшыя. Падчас гэтага паседжання Сцяпан спрабаваў пакончыць з сабой, уваткнуўшы ручку сабе ў горла. Сцяпан устаў на лаўку ў клетцы, каб канваіры не дабраліся да яго, і ўваткнуў ручку ў горла. «ГУБАЗ паабяцаў, калі я не прызнаю віну, будзе прэс-хата, будуць крымінальныя справы супраць родных і суседзяў», – сказаў палітвязень бацьку перад сваім учынкам. «Прэс-хатай» называюць змест з сукамернікамі, якія ствараюць невыносныя ўмовы жыцця зняволеным.

10 чэрвеня зноў адбылося судовае паседжанне. У залу суда змаглі патрапіць толькі каля 15 чалавек. Падчас паседжання Сцяпан быў за абедзве рукі прышпілены кайданкамі да канваіраў.

Балюча бачыць як спрабуюць зламаць моцнага чалавека, які проста выйшаў у свой двор абараніць мурал і адкрыта выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю. Сцяпана ўтрымоўваюць у страшных умовы і ўвесь час аказваюць псіхалагічны ціск. Пагражаюць расправай з роднымі, сябрамі і суседзямі.

Давайце падтрымаем Сцяпана і яго сям'ю!

Якая сума неабходна?

3 000 еўра — аплата паслуг адваката, перадачы і матэрыяльная дапамога.

:
€ 5 351
Збор завершаны. Сабрана: € 5 351