Эміграцыя і новае жыццё сям'і Латушкіных

  • Гісторыя

У канцы ліпеня бягучага года, пасля разгрому рэдакцыі канала навін, КДБ прыйшлі да нас дадому з ператрусам і пастановай аб узбуджэнні крымінальнай справы. Пасля ператрусу і допытаў я быў вымушаны таемна і неадкладна пакінуць краіну.

Пасля майго «знікнення» пытанні ўзніклі да маёй сям'і — чакаць асабліва часу не было. Мая сям'я, якая складаецца і жонкі, дачкі (9 гадоў) і сына (2,5 гады) — былі вымушаныя з'ехаць з краіны. Бо ўсё гэта было нечакана. Ніхто не быў падрыхтаваны — усе зберажэнні выдаткаваліся на дарогу і амаль два месяцы пражывання ў розных хостэлах Украіны — пакуль чакалі гатоўнасці дакументаў.

Цяпер мы разам у Польшчы і практычна без сродкаў да існавання. Заработнай платы чакаць амаль месяц, ды і яна не пакрые ўсе стартавыя выдаткі. Мы заўсёды дапамагалі ахвяраваннямі і ўсім чым маглі нашаму супраціву і нявінна пацярпелым. Цяпер таксама спадзяемся на дапамогу.

Якая сума неабходна?

1545 € — Арэнда кватэры; падрыхтоўка дакументаў для дзяцей; дзіцячы сад з падрыхтоўкай; школа і падрыхтоўка дзіцяці да школы.

:
€ 601
Збор завершаны. Сабрана: € 601