Падтрымка сям'і Лахтадыр, якая пакінула Беларусь пасля палітычнага ціску

  • Гісторыя

Мы ўцякалі з Беларусі, бо на маіх дзяцей пачаў аказвацца палітычны ціск. Старэйшы сын з'ехаў 20 студзеня 2021 гады. Ён працаваў пры сілавіках у музычным аркестры. Яго адлічылі з унівэрсытэту культуры ў Менску. Потым пачалі ціснуць на мяне і сярэдняга сына. У рэшце рэшт мне давялося звольніцца са школы, дзе на мяне ціснулі з дапамогай прыніжэння, абраз і паклёпу ў тым, што я — «алкагалічка».

Сярэдні сын вучыўся ў музычным каледжы ў Маладзечне. Яго выклікалі на допыт. Прысутнічалі два завучы, яго выкладчык па інструменце і дырэктар. Сын уцёк праз чорны ход.

Дачкой зацікавіліся з пачатку навучальнага года. У 2018 годзе яна адпачывала ў Польшчы. У пашпарце была віза. У каледжы гэта не спадабалася. Пачалі ціснуць. Потым мне сталі тэлефанаваць праз дзень з крымінальнага вышуку. Апошняй кропляй стаў тэлефонны званок сыну з ваенкамата. Яму прыгразілі, што ён будзе сядзець за брата і за сябе.

5 лютага мы апынуліся ў Польшчы. Ехалі праз Украіну. Цяпер, знаходзячыся ў іншай краіне, мы маем патрэбу ў дапамозе для арэнды жылля і набыцця прадметаў першай неабходнасці. Будзем удзячныя кожнаму, хто працягне нам руку дапамогі ў гэты складаны перыяд.

Якая сума неабходна?

1500 € — арэнда жылля; купля рэчаў першай неабходнасці: падушкі, коўдры, пасцельная бялізна, посуд і рондалі, патэльня.

:
€ 677
Збор завершаны. Сабрана: € 677