Мяне завуць Ганна. Мне 49 гадоў і я выхоўваю сына, якому 15 гадоў. Мае бацькі памерлі. Цяпер я засталася адна. Усё сваё свядомае жыццё прапрацавала на адным прадпрыемстве. Улетку 2020 года далучылася да ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Збірала подпісы за яго вылучэнне ў кандыдаты прэзідэнта, ездзіла па вёсках. Праз гэта з 10 лютага мяне звальняюць з працы.
Я жыву ў маленькім перыферыйным мястэчку. Працы і так няма, а цяпер — не знайсці, бо ў характарыстыку ўносяць пункт аб тваіх палітычных поглядах. Мне б хацелася папрасіць аб дапамозе для мяне і майго сына ў гэты цяжкі перыяд.
Якая сума неабходна?
1500 € — грошы на час пошуку працы, плата за камунальныя, купля ежы і адзення для Ганны і яе дзіцяці.