Мы – сям'я Куваннікавых, я, мая жонка і чацвёра нашых непаўналетніх дзяцей (2, 5, 10 і 12 гадоў) з г. Гродна. У Беларусі актыўна бралі ўдзел у мітынгах, у якіх мяне і жонку затрымлівалі. Адбыўся суд па арт. 23.34 пасля якога на нас пачалі аказваць ціск: выклікалі ў следчы камітэт, былі візіты ўчастковага, званкі ў дамафон ад невядомых людзей у форме і са схаванымі асобамі, званкі на стацыянарны тэлефон, пагрозы паставіць сям'ю на кантроль як сацыяльна-небяспечную. Я падвергнуўся рэпрэсіям на працы (спасылалі ў калгас на месяц і на папраўчыя працы). Пасля актыўнага ўдзелу ў арганізацыі забастоўкі і далучэння да стачкі, быў звольнены па артыкуле З ААТ ГТФ Нёман (тытунёвая фабрыка). Хаваючыся ад пераследу і ціску, у снежні мы з'ехалі ўсёй сям'ёй у Польшчу. Месяц таму змог уладкавацца на працу будаўніком у г. Быдашч і зараз нам неабходна з'ехаць з г. Кракава. Перад ад'ездам мы прадалі машыну і быў запас грошай на тры месяцы. Але запас вычарпаўся і зараз мы маем патрэбу ў дапамозе.
Якая сума неабходна?
1500 — Арэнда жылля.