Дапамога спартоўцу, якому перакрылі жыццёвы шлях праз грамадзянскую пазіцыю

  • Гісторыя

Мяне клічуць Іван Курэц. Мне 18 гадоў. 14 гадоў свайго жыцця я аддаў спорту — прафесійна гуляў у хакей, выступаў у зборнай.

Ад лета 2020 года актыўна ўдзельнічаў у мітынгах і маршах супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту. Даў адкрытае інтэрв'ю для «Трыбуны», дзе выказаў сваё незалежнае меркаванне аб закулісным і рэальным жыцці ХК «Юнацтва». Пасля гэтага я быў вымушаны скончыць займацца хакеем, бо Баскаў Дз. Ю. стаў аказваць на мяне маральны ціск і выгнаў з клуба без права выступу ў Беларусі.

Пасля майго інтэрв'ю да мяне прыйшлі людзі ў масках. У той момант я быў на мыліцах з паламанай нагой. Для іх гэта не стала нечаканасцю. Са мной правялі «гутарку» і сышлі. Затым прыйшлі іншыя «супрацоўнікі» і ўручылі позву. Паралельна я здаў ЦТ для паступлення ў педуніверсітэт. Калі я прыйшоў даведвацца пра вынікі – мяне адразу ж адправілі да рэктара. Рэктар даў мне зразумець, што не аддасць вынікі аб паступленні па «ўказанні зверху».

У Беларусі мне не далі магчымасці ні паступіць, ні гуляць. У клубах адказвалі, што ўзяць мяне вельмі жадаюць, але не змогуць заявіць, бо Баскаў мяне не дапусціць, а федэрацыя не заявіць у чэмпіянат.

У ваенкамаце з мяне здзекаваліся: прапанавалі пайсці ва «ўнутраныя войскі» або «спецназ». Я пачаў хавацца ад войска. Я мог паступіць ва ўніверсітэт і меў спартовы разрад, які мог дапамагчы пры паступленні, але мой шлях перакрылі.

Жадаю паспрабаваць працягнуць займацца любімай справай — гуляць у хакей і вучыцца.

Якая сума неабходна?

1500 € — пераезд у іншую краіну, арэнда жытла і харчаванне на першы час, падтрымка сям'і на час маёй адсутнасці.

:
€ 361
Збор завершаны. Сабрана: € 361