Падтрымка сям'і Насты Кухта, якая была затрыманая па крымінальнай справе

  • Гісторыя

Настасся Кухта заўсёды валодала актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якая праяўлялася ў кожным з яе дзеянняў. Яна не магла мірыцца з несправядлівасцю і заўсёды старалася дапамагчы людзям усім тым, што было ў яе сілах. З гэтай прычыны Наста была затрымана супрацоўнікамі КДБ 17 лютага 2022 года ў межах адміністрацыйнага артыкула.

4 сакавіка дзяўчыну затрымалі зноў у межах крымінальнай справы па «народным» артыкуле 342.1 КК РБ. Дома Насту чакаюць пажылыя бацькі, якія не маюць магчымасці працаваць, 2 сабакі (аднаму з якіх неабходная аперацыя) і котка. Доўгія гады Наста ўкладала ўсе свае сілы ў справу, якая яе вельмі цікавіла — салон прыгажосці. Яна хацела бачыць Беларусь чыстай, светлай і свабоднай, аказвала дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду, і часам гэта ішло на шкоду яе ўласным інтарэсам. Анастасія — вельмі спагадлівы і добры чалавек. Хочацца, каб спагадлівасць і дабрыня вярнуліся да яе ў гэтую цяжкую хвіліну.

Якая сума неабходна?

2000 € — падтрымка пажылых бацькоў Анастасіі; збор перадач у СІЗА; магчымасць ветэрынарнага назірання аднаго з сабакаў, які мае патрэбу ў аперацыі.

:
€ 2 808
Збор завершаны. Сабрана: € 2 808