Добры дзень. Мяне заву Настасся Кухарава і я хачу падзяліцца з вамі сваёй гісторыяй. Мне 24 гады, я скончыла філалагічны факультэт БДПУ па спецыяльнасці «расейская і літоўская мовы», і па студэнцкай праграме абмену ў Вільні мела ўсе магчымасці там застацца, але вярнулася ў Менск, бо вельмі люблю свой родны горад. Я працавала ў школе №2 на Сухарава, аднак мне ўдалося прапрацаваць у ёй роўна да абвяшчэння вынікаў выбараў… Я адмовілася быць назіральніцай на выбарах на сваім участку і наўпрост сказала дырэктару аб фальсіфікацыі, здзейсненай 9 жніўня. Як вы разумееце, шанцаў застацца працаваць у школе ў мяне не было. Мяне звольнілі «па ўласным жаданні».
Пасля звальнення я не маркоцілася: паступіла ў магістратуру БДПУ на факультэт псіхалогіі, пачала пісаць магістарскую дысертацыю пра адыктыўныя паводзіны ў падлеткаў, паспяхова здала першую сесію і на вакацыі з'ехала ў Маскву. 31 студзеня я мелася вярнуцца ў Менск. Як толькі я сышла з цягніка — замест мамы на пероне я ўбачыла шасцярых мужчын. Адзін з іх быў у балаклаве. У мяне спыталі: «Вы Анастасія Андрэеўна?». Я адказала, што гэта я і ўдакладніла, па якім пытанні да мяне звяртаюцца. Мяне ўзялі пад рукі і сталі выводзіць з вакзала, а я патрабавала даць мне тлумачэнні. У адказ мне паказалі фатаграфію і сказалі, што я здзейсніла крымінальнае злачынства, а цяпер — паеду «гніць на зоне». Мне нават не далі патэлефанаваць маёй маме, якая мяне чакала. Тэлефон адабралі адразу, ніякіх папер не паказвалі. Мяне пасадзілі ў машыну ў кайданках, я не вымавіла і слязінкі, толькі патрабавала аддаць мой тэлефон. У выніку мужчына сам адказаў на званок маёй мамы і сказаў, куды мяне вязуць.
У будынку ГУБАЗІКу я зайшла ў кабінет і адразу запатрабавала паперы, на падставе якіх я затрыманая. Таксама я паведаміла, што маю патрэбу ў прысутнасці адваката. Не паспела я вымавіць патрабаванне аб адвакаце — дзверы за мной зачыніліся і ў пакоі засталося двое мужчын. Мяне сілай пасадзілі на крэсла, адзін з іх схапіў мяне за валасы і ўдарыў галавой аб сцяну, пасля чаго пачаў наносіць удары па твары і галаве. Мне зламалі акуляры, а паралельна фізічным катаванням — мяне абзывалі, зневажалі, казалі, што пасадзяць усю маю сям'ю. Далей мяне пару разоў ударылі ў вобласць ніжэй грудзей, і калі я пачала задыхацца ад гістэрыкі — ён спыніўся і ласкава сказаў «Настачка, ты чаго плачаш Табе можа вадзіцы?». Падчас агляду асабістых рэчаў у мяне знайшлі візітоўку «Ананімныя наркаманы» ў гаманцы: я наведвала сходы, бо пісала дысертацыю па праблеме залежнасці і праходзіла практыку непасрэдна ў рэабілітацыйных цэнтрах, якія працуюць па праграме 12 крокаў АН. Мяне прымусілі сказаць, што я наркаманка. Яны стаялі з шокерам нада мной і казалі, што калі не скажу — яны засунуць мне яго куды трэба. Мне было страшна — я назвала імёны ўсіх, з кім была на фатаграфіі і сказала ў відэа тое, што яны мне сказалі гаварыць. Далей мяне прывезлі на Акрэсціна, дзе я правяла 10 найгоршых сутак у сваім жыцці, а ўспаміны аб тым, як там было — я пакінула ў вершы:
«Высокие стены, двухместная камера,
А нас было шестеро в комнате маленькой.
Там были клопы и другие создания —
Их называли мы «надзиратели».
Мы спали на досках, по двое на шконке,
Забрали одежду, не дали подушку,
О чем это я — матрасов не дали,
Мы спали как звери на лавках стеклянных.
Кто-то спал на полу, под батареей.
Кто-то из хлеба лепит изделия,
Кто-то бродил из угла в угол,
Такие вот были у нас будни.
Нам было так холодно ночью и днём,
Мы грелись бутылками с тёплой водой.
В обнимку по трое на шконке лежали,
Вот так мы отчаянно тепло сохраняли.
Среди ночи нас часто будили дежурные,
Стучали нам в двери, называли паскудами.
Вместо прокладок давали нам вату,
Чай был раз в день — мы пили из крана.
При шмоне все вещи на пол бросали,
Топтали ногами и хохотали.
Не смотря на все это наш дух не сломали,
Всю нашу волю в кулак мы собрали.
Мы «Купалинку» шепотом пели,
Вот так страшные дни мы преодолели».
У выніку я патрапіла ў СІЗА, дзе правяла тры месяцы. Мяне адлічылі з універсітэту, але я працягваю верыць у сваю мару. Знаходзячыся ў зняволенні, я напісала мноства вершаў, якія хачу выдаваць (на жаль, за гэтыя вершы ў нашай краіне мяне зноў пасадзяць). Я выканала насуперак усяму самую вялікую працу: напісала дысертацыю «Для залежных, якія знаходзяцца ў зняволенні», і цяпер я мару працягнуць навучанне, абавязкова абараніцца і пачаць сваю практыку дапамогі людзям. Я і мая сям'я па-ранейшаму падвяргаецца пераследу з боку ўладаў.
Я хачу вам падзякаваць, што дачыталі артыкул, выслухалі мяне і я хачу вам сказаць толькі адно: штоб ні здарылася — ідзіце да сваёй мары! Добрых людзей у свеце больш.
Якая сума неабходна?
1500 € — паступленне ў прыязную ВНУ; абарона дысертацыі, якую я напісала ў СІЗА; пачатак уласнай практыкі дапамогі людзям.