Сяргей Крупеніч і ягоная жонка Анастасія Крупеніч-Кандрацьева 5 лістапада атрымалі чарговыя 15 сутак арышту за перасылку адзін аднаму паведамленняў з тэлеграм-каналаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, аднак у той жа дзень, нягледзячы на рашэнне суда, іх выпусцілі з ізалятара на Акрэсціна без тлумачэння прычын.
Мужоў судзілі 9 разоў па артыкуле 19.11 КаАП. Кожны суд адбываецца па адным і тым жа артыкуле — 19.11 КаАП, распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. «Распаўсюджваннем» у судзе лічаць тое, што муж і жонка перасылалі адзін аднаму пасады з тэлеграм-каналаў, якія ўлады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі». Праваабаронцы прызналі сям'ю палітвязнямі.
Усяго з улікам 9 прыгавораў яны правялі за кратамі 224 сутак на дваіх.
Настасся і Сяргей былі вымушаныя экстрана пакінуць краіну. Цяпер ім неабходна ваша дапамога.
Якая сума неабходна?
3000 € — Здым жылля, адзенне, медыцынскае абследаванне.