Дапамога Руслану Касцевічу — жаўнеру, які ўцёк з Беларусі, каб не ўдзельнічаць у вайне

  • Гісторыя

Меня зовут Косцевіч Руслан, мне 19 гадоў і я зьяўляюся беларускім салдатам. Пасля пачатку вайны ва Украіне наша падраздзяленне адправілі да мяжы. Нікто не сказаў, з якой мэтай мы туда едзем і як доўга мы там прабудзем. Па прыбыцці кожнаму выдалі 120 баявых патронаў. Мы патрулявалі тэрыторыю лагера днём ​​і ноччу. У мяне быў неўстаўны тэлефон (смартфон), адкуль я браў інфармацыю аб тым, што адбываецца. Я разумеў, што мне застаецца служыць 8 месяцаў, і невядома, ў што я магу быць уцягнуты. Я быў і буду супраць вайны.

Нашае падраздзяленне актыўна настройвалі супраць украінцаў. Праз нас праехалі калоны расейскай ваеннай тэхнікі. Асобныя падраздзяленні з лагера адпраўлялі на саму мяжу. Да ўсяго гэтага ўмовы побыту ў лагеры былі такія: парваныя, закопчаныя печамі намёты, дзе мы спалі на нарах. Ноччу,  напачатку вясны, я патруляваў гумовых ботах. Яшчэ б крыху, і я б атрымаў абмаражэнне. Нас не маглі забяспечыць нават самым элементарным. На падраздзяленне былі 3 спраўныя прыборы начнога бачання, а ноччу патрулявалі 2 пары + 1 на ўваходзе ў наш намёт і 1 на ўваходзе ў намёт кіраўніцтва. Які у гэтым сэнс, калі мы нічога не бачылі? Ды і абыходзіцца са зброяй нас нікто не вучыў.

Неяк я вярнуўся з патруля ў намёт, уключыў тэлефон і ўбачыў, што адбылося ў Бучы. Гэта мяне настолькі шакавала, што я вырашыў любою цаною пакінуць месца службы. Я пайшоў з лагеря. Падчас адсутнасці з мной выйшаў на сувязь ідэолаг часці. Сказаў, каб я вярнуўся, пасля чаго мяне неадкладна адправяць у часць, дзе пакладуць у медроту да канца службы. Я паслухаў яго. Ужо вяртаючыся — мяне падхоплівае ваенная камендатура. Забрала мой тэлефон, дзе  праз некаторы час знайшла мае фота з удзелам у мітынгах у жніўні 2020 года.

Меня вярнулі ў лагер, а на наступны ж ранак паволдле загаду міністра абароны мяне адправілі на гаўптвахту ў адзіночную камеру на 10 сутак. Па сканчэнні 10 сутак мне дадалі яшчэ 10. У выніку я адседзеў 20 сутак. Потым мяне адвезлі ў часць, дзе я даведаўся, што на мяне ўзбуджана крымінальная справа. У сувязі з гэтым мяне адправілі на медагляд, дзе выявілася непрызыўное захворванне сэрца: недастатковасць аартальнага клапана з регургітацыяй 1-й ступені. Меня паклалі ў вайсковы шпіталь на камісію. Там я адляжаў паўтара месяца і вярнуўся дахаты. Апынуўся дома на 5 месяцаў раней (з улікам гауптвахты).

Яшчэ ў войску я паспеў наняць платнага адваката, які сказаў мне, што калі мяне камісуюць па здароўі, і калі гэты дыягназ быў у мяне і на момант здзяйснення учынку, то я не суб'ект, бо гэта выключна ваенны артыкул. Інакш кажучы — справу закрыюць.

Гэтую справу можа і закрюць, хоць у гэта слаба верыцца. Прз тое, што я праграмеў у вышэйшых інстанцыях — ім вельмі важна пасадзіць мяне любой цаной. На сёння я яшчэ і падазрэваны ў крадзяжы вайсковай маёмасці (сышоў з лагера з вайсковым заплечнікам). З гэтага вынікае, што дома мяне ў любым выпадку пасадзяць.

Цяпер я знаходжуся ў Грузіі і рыхтуюся да пералёту ў Еўропу для атрымання адукацыі і абароны. Буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто выкажа мне падтрымку на час уладкавання.

Якая сума неабходна?

2000 € – купля ноўтбука; жыллё і ежа ў Грузіі на 2 месяцы; рэпетытар па ангельскйай і польскай; пералёт у Польшчу.

:
€ 2 173
Збор завершаны. Сабрана: € 2 173