Я атрымаў тэрмін 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову за сваю палітычную актыўнасць. Большую частку тэрміна я ўжо адбыў, але пакуль яшчэ знаходжуся тут.
З дзяцінства ў мяне на спіне прысутнічала спецыфічнае ўшчыльненне, якое мяне асабліва не турбавала, акрамя нейкіх вонкавых фактараў. Аднак хутка пасля пачатку адбывання тэрміна я пачаў адчуваць боль у паяснічным аддзеле хрыбта, пасля чаго, неймавернымі намаганнямі, я дамогся поўнага медыцынскага абследавання. Мне быў пастаўлены дыягназ: «хвароба Рэклінгхаўзена». Гэтае рэдкае генетычнае захворванне вылекаваць якое неверагодна складана.
Пасля хірургічнага ўмяшальніцтва дыягназ пацвердзіўся і яму быў прысвоены першы тып. На жаль, пасля трэцяга хірургічнага ўмяшальніцтва стала зразумела, што неабходна паралельнае медыкаментознае лекаванне. У свеце існуе толькі адзін запатэнтаваны лек ад гэтай хваробы: Касялуга Селуметыніб (Koselugo Selumetinib). Дакладна ведаю, што купіць яго можна ў Ізраілі.
Пасля такога тэрміна ў няволі і пасля ўсіх выплачаных позваў на карысць дзяржавы, самому мне набыць такі прэпарат не ўяўляецца магчымым. Загадзя ўдзячны.
Сума збору:
€8100
Сума збору ў маім выпадку складаецца толькі з аднаго пункта — лекі Касялуга.