«У мяне гуманітарная прафесія — я лекар. Мне не падабаецца, калі гінуць людзі. Я шаную памяццю загінулых, таму і паклала туды кветкі» — так патлумачыла свой учынак Вольга. «Суддзя» Ярохіна палічыла такія дзеянні грубым парушэннем правапарадку і вынесла строгі прысуд – штраф 5800 рублёў за букет кветак на месцы памяці загінулага чалавека – Аляксандра Тарайкоўскага.
Гэтая сума непад'ёмная для беларускага медыка.
Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці адкрывае персанальны збор у падтрымку Вольгі Пятроўны Карнеевай.
Выявім салідарнасць з сапраўдным Грамадзянінам і Лекарам.
Якая сума неабходна?
2000 € — матэрыяльная падтрымка