Дапамога Канстанціну, які стаў інвалідам пасля збіцця сілавікамі

  • Гісторыя

Мяне затрымалі падчас мірных пратэстаў яшчэ ў жніўні. Спачатку людзі ў балаклавах запатрабавалі агледзець заплечнік, а потым тэлефон. Калі я адмовіўся, яны пацягнулі мяне ў аўтазак. Там чалавек дзесяць зьбівалі затрыманых. Потым нас некуды прывезлі, напэўна, на Акрэсціна, і там працягнулі збіваць і катаваць. Паклалі тварам уніз, прымусілі закінуць ногі за рукі і збівалі ляжачага.
Затым нас перавялі ў Жодзіна, я там губляў прытомнасць, патрабаваў хуткую, але замест гэтага мяне перавялі ў чатырохмясцовую камеру, дзе было каля 10 чалавек. Сукамернікі ўбачылі, што я страчваю прытомнасць і сталі прасіць выклікаць хуткую дапамогу. Хуткую выклікалі толькі гадзін праз 6, мяне адвезлі ў шпіталь. Там праз некалькі дзён далі бальнічны, а пазней прысвоілі групу інваліднасці. У мяне траўміраваны ныркі, пазваночнік, было страсенне галаўнога мозгу, ад кайданкоў анямела рука.

З працы звольнілі па палітычных прычынах, на новае месца ўладкавацца да гэтага часу не магу. Мне сорамна прасіць грошы, але зараз няма ніякай магчымасці іх зарабіць, але трэба купіць лекі, апрануць дзяцей, а дапамога па інваліднасці настолькі мінімальная, што яе не хапае нават на рэчы першай неабходнасці.

Якая сума неабходна?

2 900 еўра — фінансавая падтрымка

:
€ 1 274
Збор завершаны. Сабрана: € 1 274