Добраахвотнік «Кнот» : мы маем патрэбу ў дапамозе, каб набыць транспартны сродак

  • Гісторыя

Добры дзень! Мяне завуць «Кнот». Улетку 2022 года я прыехаў ва Украіну, каб абараняць гэтую краіну ад расейскай агрэсіі. Спачатку я служыў у Палку Каліноўскага, потым быў паранены, а затым, пасля аднаўлення, я перайшоў на службу ў Замежны легіён.

Маё падраздзяленне цяпер удзельнічае ў баявых дзеяннях, і за апошнія пару тыдняў мы страцілі некалькі машын. Для нас гэта вельмі адчувальная страта, таму што машыны на фронце неабходныя: на іх мы дастаўляем неабходнае абсталяванне ў гарачыя кропкі і вывозім параненых.

І цяпер мы востра маем патрэбу ў Вашай дапамозе, каб набыць і давесці да розуму новы транспартны сродак, каб нашы хлопцы заставаліся мабільнымі і працягнулі змагацца за свабоду і незалежнасць Украіны.

Разам мы мацней.

Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!

Сума збору:

€6000

На гэтыя грошы мы хочам набыць рамны пазадарожнік, які не завязне ў першай жа яме. Таксама спатрэбяцца сродкі, каб дадаткова ўмацаваць яго і давесці да розуму.

Сабрана:
€ 84 з 6 000