Я з'яўляюся палітвязнем, якому давялося ўцякаць з Беларусі ад рэпрэсій. Цяпер я знаходжуся ў Польшчы разам з усёй сваёй сям'ёй — жонкай і трыма дзецьмі.
На дадзены момант знаходжуся тут нелегальна, паколькі першая краіна перасячэння, дзе я папрасіў прытулак — гэта Літва.
Жонка з дзецьмі з'ехалі ў Польшчу, гэта быў наш даўні план. Дзеці скончылі польскую школу ў РБ, маюць сертыфікаты, а я маю карту паляка. У жонкі і дзяцей — візы гуманітарныя. У мяне — толькі пашпарт, віза скончылася сёлета. Жонка не можа пакуль уладкавацца на працу па шэрагу жыццёвых абставін. Я працую, але афіцыйна ўладкавацца не магу з прычыны становішча, якое і прымусіла мяне апынуцца ў чужой краіне. Людзям, якія знаходзяцца ў сітуацыі, падобнай маёй — уладкавацца вельмі цяжка. Працаваць афіцыйна нельга, з цяжкасцю аформілі дзяцей у навучальныя ўстановы, прадаць нерухомасць у Беларусі таксама не можам, бо нельга выпісацца (мне дакладна).
Цяпер я знаходжуся ў чаканні статусу бежанца, які незразумела, калі атрымаю. Увесь гэты час сродкі на існаванне не зарабляю, а здабываю Як быць? Мы плацім за жыллё ў месяц 3500 зл. + камуналка цяпер 715 зл. (880 еўра). Зарабляю ў месяц ад 4000 да 5500, і тое — як пашанцуе. Я веру, што хутка ўсё наладзіцца, але пакуль мая сям'я мае вялікую патрэбу ў падтрымцы. Мы будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто выкажа нам салідарнасць.
Якая сума неабходна?
880 € — арэнда жылля на месяц.