«Я прашу аб дапамозе – упершыню ў жыцці»

  • Гісторыя

Маё імя Кірыл, я дызайнер і пражыў у Польшчы больш за 10 гадоў. У 2020 годзе я вярнуўся ў Беларусь – пасля раптоўнай смерці маці хацелася дапамагчы бацьку неяк яго падтрымаць. Падчас перадвыбарнай кампаніі 2020 года я далучыўся да грамадзянскіх ініцыятываў, верыў, што перамены магчымыя.

У снежні 2021 года да мяне дадому прыйшлі з ператрусам. Стандартная гісторыя: а 7 раніцы званок у дамафон, затым удары ў дзверы, «касманаўты» ў вочку. Яны ўварваліся ў кватэру па справе, да якой я не меў ніякага дачынення. Але ў мяне знайшлі бчб сцяг, а праверыўшы тэлефон, падпіскі на «экстрэмісцкія» матэрыялы ў Telegram. Потым павезлі ў аддзел, склалі пратакол і адправілі ў ІЧУ на содні. За тэрмін жыцця ў Польшчы я настолькі прывык да нармальнага стаўлення да грамадзян, што допыты, запалохванні і «содні» ў ІЧУ я не магу забыцца да гэтага часу.

Адразу пасля вызвалення, баючыся далейшага пераследу, я з'ехаў зноў у Польшчу. Спрабаваў пачаць усё нанова – шукаць працу, жыць, аднаўляцца. Але пачалася новая хваля выпрабаванняў. Доўгі час я ніяк не мог знайсці стабільную працу: праходзіў тэставыя заданні, даходзіў да фінальных сумоўяў, а далей – цішыня. У выніку, я больш за паўгоды перабіваўся дробнымі падпрацоўкамі на фрылансе.

Праз смерць маці, перажытае ў ІЧУ, паўторнаю эміграцыю і цяжкія пошукі працы ў мяне пачаліся праблемы з ментальным здароўем. Дыягназ –  дэпрэсія сярэдняй ступені цяжкасці і ПТСР. На псіхатэрапеўта і лекі сыходзілі апошнія грошы, якіх і так ледзь хапала на жыццё і прыйшлося браць грошы ў доўг у знаёмых і сяброў. Псіхатэрапія і антыдэпрэсанты дапамаглі – стала лягчэй і, нарэшце, я пачаў нармальна функцыянаваць.

У мяне з дзяцінства праблема са слыхам – адно вуха не чуе. Раней мне гэта не замінала і асабліва не турбавала, але зараз з'явіўся звон у здаровым вуху, асабліва ў стрэсавыя перыяды. Аталарынголаг сказаў, што трэба праходзіць абследаванні і рабіць МРТ. У мяне такіх сродкаў няма.

Апошнія гады я трымаўся і стараўся справіцца з усім сам: з даўгамі, лячэннем, пераездам. Але зараз я вычарпаў усе свае рэсурсы, як маральныя, так і матэрыяльныя. Я не прашу шмат – толькі магчымасці працягнуць абследаванні і не страціць слых зусім.

Сума збору
€2400

€1400 – абследавання слыху (аўдыёграма (танальная парогавая аўдыяметрыя) і аналізы, МРТ скроневай косткі і галаўнога мозгу з кантрастам, кансультацыі оталарынголага (мінімум 3), электракахлеаграфія або BERA (даследаванне слыхавога нерва): еўра, КТ (пры неабходнасці))
€1000 – даўгі, якія назапасіліся, пакуль не працаваў, але аплачваў кансультацыі псіхіятра, антыдэпрэсанты і псіхатэрапію
 

Сабрана:
€ 58 з 2 400