Дапамога палітвязню Казакову Максіму, які прайшоў праз экстраную эвакуацыю

  • Гісторыя

Мяне завуць Казакоў Максім. 3 лютага 2021 года я быў затрыманы за абразу ў інтэрнэце былога намесніка МУС РБ Барсукова А.П. Прабыў у СІЗА 9 сутак і быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Суд скараў мяне на тры гады «хіміі» з накіраваннем ВУАТ. Апроч гэтага я павінен быў выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1500 бел. руб.

Пасля разгляду апеляцыі я быў вымушаны пакінуць краіну нелегальна. Першапачаткова я прыбыў ва Украіну, аднак ужо каля месяца знаходжуся ў Варшаве. На дадзены момант у мяне няма сталай працы. Адзіная крыніца даходу — розныя часовыя працы.

Буду ўдзячны кожнаму, хто зможа аказаць мне дапамогу, бо цяпер я мае вострую патрэбу ў суме для аплаты закладу за кватэру. На жаль, без занясення закладу кватэру арандаваць амаль немагчыма.
Дзякую за выдзелены час і любую фінансавую дапамогу.

Якая сума неабходна?

465 € — аплата закладу за жытло ў Варшаве.

:
€ 496
Збор завершаны. Сабрана: € 496