Дапамога Аксане Каспяровіч — былой палітзняволенай, якую ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»

  • Гісторыя

Для мяне, Каспяровіч Аксаны Уладзіміраўны, дзень 28 верасня 2021 года, як і для сваякоў IT-шніка А. Зэльцэра і супрацоўніка КДБ Ю. Федасюка, з'явіўся трагічным і пераломным у жыцці. Немагчымасць застацца абыякавай да падзей, што адбыліся ў кватэры, прывяла да напісання эмацыйнага каментара на прыватнай старонцы мясцовага журналіста. На працягу двух дзён гэты самы журналіст дамагаўся майго арышту праз СК, пакуль не пераканаў КДБ, што я небяспечны элемент, мяне трэба ізаляваць ад грамадства і судзіць.

30 верасня я была затрыманая, а 1 кастрычніка на мяне была заведзеная крымінальная справа па двух артыкулах: 369 (абраза прадстаўніка ўлады, тэрмін да 3 гадоў) і 130 ч.3 (распальванне міжнацыянальнай, расавай варожасці, тэрмін ад 5 да 12 гадоў).

Я з'яўляюся педагогам-музыкам з 26-гадовым стажам і маці траіх дзяцей. Малодшы сын з'яўляецца непаўналетнім. 1 кастрычніка 2022 года была звольнена з месца працы. У чэрвені 2022 года адбыўся суд, які скараў мяне на адзін год і два месяцы пазбаўлення волі. Так як на той момант я адсядзела амаль увесь тэрмін, то праз 10 дзён (9 ліпеня) — выйшла на волю.

Камітэтам ДБ была ўнесена ў «спіс тэрарыстаў», таму маё жыццё ў РБ на дадзены момант аказалася практычна немагчымым: заблакаваныя ўсе рахункі, ў тым ліку і заробкавыя. Я не магу адкрыць рахунак ні ў адным з банкаў, што робіць немагчымым паступіць на працу не толькі ў дзяржструктуры, але і ў прыватныя арганізацыі.

На дадзены момант мне трэба асвойваць новую прафесію, шукаць працу выключна прыватным чынам у пэўных умовах, для чаго спатрэбіцца час. На перыяд вывучэння новай прафесіі і пошуку працы — мне неабходна элементарная матэрыяльная падтрымка. Буду вельмі ўдзячная кожнаму, хто дапаможа.

Якая сума неабходна?

1030 € — аплата паслуг дзяржаўнага адваката падчас судовых пасяджэнняў; аплата камунальных паслуг; харчаванне на працягу набліжэйшых месяцаў.

:
€ 1 148
Збор завершаны. Сабрана: € 1 148