Мяне завуць Раберта Касануэва. Напачатку 1990-х я прыехаў у Беларусь з Кубы, атрымаў від на жыхарства і асталяваўся ў краіне. У Беларусі ў мяне з'явілася сям'я і праца ў сферы графічнага дызайну. За 30 гадоў пражывання ў краіне, я стаў выдатна адрозніваць, што значыць сапраўдная Беларусь, а што — гвалтоўная ўлада.
У жніўні 2020 г. я не змог ашукваць сябе і спакойна глядзець на тое, як здзяйсняецца гвалт у адносінах да грамадзян Беларусі. Я з'яўляўся актыўным удзельнікам пратэстаў і выказваў сваю нязгоду з дзеяннямі, якія здзяйсняюцца ўладай. У верасні 2020 г. прыйшоў час для працягу майго віду на жыхарства. Гэты час, калі ў аддзеле міграцыі ў адносінах на мяне стаў аказвацца першы ціск за ўдзел у пратэстах.
8 лістапада мяне затрымалі да пачатку акцыі, завялі ў аўтазак і завезлі ў Партызанскае РУУС. Яшчэ да пачатку суда і пазбаўлення волі ў адносінах да мяне і іншых зняволеных аказваўся гвалт. Нас збівалі, абражалі, пагражалі, трымалі ў падвале. Камеры былі перапоўненыя. Спаць можна было толькі на лаўках. Я адсядзеў 15 сутак у ЦІП і ІЧУ, аднак на гэтым нічога не скончылася.
Цягам года мне давялося знаходзіцца на Акрэсціна ў сітуацыі жудасных умоў, фізічнага і псіхалагічнага гвалту. Пасля адмовы ў маёй просьбе аб сустрэчы сынам мне давялося аб'явіць галадоўку. Яна цягнулася 7 дзён, пасля чаго мне далі магчымасць убачыць сына на трыццаць хвілін. Гэта было шчасце, якое доўжылася нядоўга і незразумела, калі паўторыцца зноў.
Апошнім прысудам была высылка. Мяне адправілі ў Расею як турыста нібыта «добраахвотна».
Праз час мне ўдалося з'ехаць у Літву.
Цяпер я вымушаны адбудоўваць сваё жыццё нанова, ў сувязі з чым маю патрэбу ў дапамозе на першы час.
Якая сума неабходна?
1500 € — выдаткі на пражыванне і харчаванне на першы час пакуль атрымаецца працаўладкавацца і набыць кампутар для працы.