Калішуку Міхаілу

  • Гісторыя

Міхаіл Калішук фігурант крымінальнай справы Па так званых масавых беспарадках у г. Брэсце. Міхаіл быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП увечары 10 жніўня 2020 года, пры гэтым яго збілі так моцна, што былі зламаныя рэбры і косці таза. Міхась быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА, дзе знаходзіцца да цяперашняга часу.

Здзекі над Міхаілам не спыніліся да гэтага часу. Канваіры збілі яго, калі дастаўлялі ў судовае паседжанне 28 красавіка 2021 года. Вось як Міхась апісаў гэтыя падзеі ў судзе: «Разбілі мне броў, білі электрашокерам, запырскалі твар пярцовым балонам».

Па словах жонкі палітвязня Дар'і, дачка, хоць і маленькая, яна вельмі сумуе па таце. Яна нарадзілася незадоўга да ягонага арышту. Яе першым словам было не мама, а тата. Дар'я прывезла дачку на адно з судовых паседжанняў, каб Міша мог паглядзець на яе.

- Я чакала ў калідоры, а калі паседжанне скончылася, і іх выводзілі, я падняла Еву вышэй, каб і яна ўбачыла тату, і ён яе, перш за ўсё, — распавядае брэстаўчанка. — Я таксама вельмі сумую па Мішы. Моцна хвалююся. Асабліва зараз, пасля гэтага збіцця. Я ўвесь час на нервах. Я ўвогуле не разумею, што адбываецца ў краіне, за што даюць усе гэтыя тэрміны, за што іх б'юць?

Дар'я засталася адна з маленькай дзяўчынкай на руках. З даходаў у яе толькі дзіцячая дапамога, а выдаткі значныя: адвакат, перадачы.

У нашых сілах падтрымаць гэтую сям'ю.

Якая сума неабходна?

3 000 euro – аплата паслуг адваката, перадачы і падтрымку сям'і.

:
€ 527
Збор завершаны. Сабрана: € 527