Настасся працавала фельчарам у выязной брыгадзе хуткай дапамогі. Яна паспяхова сумяшчала працу на «хуткай» і спорт — фельчар неаднаразова выйгравала чэмпіянаты Беларусі па тайскім боксе (муай-тай), кікбоксінгу, была прызёрам міжнародных турніраў, майстар спорту.
Падчас эпідэміі COVID яна сумленна даносіла да грамадскасці інфармацыю аб стане сістэмы аховы здароўя ў Беларусі. У жніўні 2020 года брыгада Анастасіі вывозіла параненых з катавальнай на Акрэсціна. У студзені бягучага года фельчара затрымалі каля метро «Пушкінская» — яна паклала кветкі на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. Яе тады судзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і аштрафавалі на 870 рублёў.
А з 1 верасня з ёй не працягнулі кантракт у хуткай дапамозе. Пасля затрымання некалькіх блізкіх сяброў, Настасся была вымушаная пакінуць Беларусь і з'ехаць у Польшчу.
Якая сума неабходна?
1600 € — падрыхтоўка дакументаў для дазволу на працу медыкам, аплата пакоя, базавыя бытавыя марнаванні пасля пераезду.