Падтрымка актывіста, ў дачыненні да каторага 10 месяцаў вёўся палітычны пераслед

  • Гісторыя

Цягам 1,5 года я актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю. Гэта праўлялася ў арганізацыі акцый, дапамозе пратэстоўцам, праходжанні праз адміністрацыйныя справы, тэрміны затрымання ў Акрэсціна і г.д. Агулам я быў затрыманы 8 разоў, 4 з якіх — сядзеў у ізалятарах і турмах. Агулам налічваецца 67 сутак майго знаходжання ў месцах пазбаўлення волі. Затрымліваўся на маршах, проста гуляючы на ​​вуліцы ці наведваючы акцыі.

На мяне была заведзеная невядомая колькасць крымінальных спраў (4+) па артыкулах КК РБ 367 ч2, 369 ч. 3, 342 і інш. Крымінальныя справы завялі за заклікі да акцый, дапамогу пратэстоўцам у ланцугах, маршах (вада, піцы, цукеркі), нанясенні надпісаў, за розныя акцыі, за трапленне ў СМІ, супраціў, здзек з дзярж. сцяга (рабіў акцыю ў сваім доме — зняў КЗ сцяг і павесіў БЧБ) і інш. Вынік усяго гэтага: рэсурсы вычарпаныя як матэрыяльна, так і фізічна. Рызыка затрымання вялізная.

Праз пагрозу працяглага пазбаўлення волі апошнія паўгода я жыў у «падполлі». Цягам усяго часу працаваць не мог, была вялізная верагоднасць затрымання. Цяпер маю патрэбу ў дапамозе для працы, афармлення дакументаў і на пражыванне ў першы час знаходжання ў іншай краіне. Загадзя ўдзячны ўсім, хто падтрымае мяне ў гэтую цяжкую хвіліну.

Якая сума неабходна Ёду  Уладзіславу?

1000 € — набыццё ноўтбука для працы; пражыванне ў першыя часы знаходжання ў іншай краіне; наведванне стаматолага з-за фізічных траўм, нанесеных сілавікамі.

:
€ 1 172
Збор завершаны. Сабрана: € 1 172