Мяне завуць Яна Стасяловіч, і я ведаю, што такое страх, боль і адзінота. Увесну 2017-га, калі мне было шаснаццаць, мяне збілі сілавікі – проста ў аўтобусе, куды зацягнулі разам з удзельнікамі мірнай акцыі. З тых часоў, у выніку чэрапна-мазгавой траўмы, жыву з эпілепсіяй і трывожнымі засмучэннямі. Я спрабавала дамагчыся справядлівасці: падавала скаргі, ішла ў суд, але безвынікова – нават канфіскаваную медкарту вярнулі з выдранымі аркушамі.
Падчас пратэстаў 2020 года я не змагла застацца ўбаку, актыўна ўдзельнічала ў акцыях пратэсту з тысячамі іншых нязгодных. Хавалася ад сілавікоў у пад'ездах, дрыжэла ад гуку сірэн. Мяне не затрымлівалі, але жах ад пераследу вярнуўся, у нейкі момант перастала адчуваць ногі. У выніку лекары дыягнаставалі «канверсійнае засмучэнне». Я стала чалавекам з інваліднасцю, перастала хадзіць, часам губляла зрок, мову і памяць. Цяпер я магу перасоўвацца самастойна і жыць адносна нармальна, але хвароба застаецца з мной: у перыяды моцнага стрэсу ці эмацыйнай напругі сімптомы вяртаюцца.
У 2022 годзе, у пошуках бяспекі я пераехала ў Польшчу. Муж, які заўсёды падтрымліваў мяне, вырашыў сысці, пакінуўшы адну ў чужой краіне. Спачатку я нават начавала на вуліцы. Толькі выпадковая добрая дзяўчына выратавала мяне, часова прытуліўшы, і гэта выратавала мяне ад поўнай роспачы.
Жыць з інваліднасцю ў адзіночку, без сям'і, стабільнага даходу, з зацяжной дэпрэсіяй — аказалася непасільным. У нейкі момант я больш не магла трываць ні фізічны, ні душэўны боль і паспрабавала рэчывы. Гэта была мая спроба ўчапіцца за хоць нейкі спакой. Я не ганаруся гэтым. Гэта была памылка, але тады мне здавалася, што ў мяне няма іншага выйсця.
Пасля барацьбы з залежнасцю і васьмі месяцаў цвярозасці ў мяне здарыўся зрыў. Я страціла ўсё, што паспела выбудаваць: працу, жыллё, спакой. Улезла ў даўгі і рызыкую зноў апынуцца на вуліцы. Цяпер я зноў у працэсе тэрапіі: хаджу на групы ананімных наркаманаў, працую са спонсарам па «Праграме 12-ці крокаў» і наведваю псіхолага, які штомесяц абыходзіцца ў 170 еўра.
Я не апраўдваюся, таму што выдатна ведаю, што нарказалежнасць — хвароба, якая патрабуе лячэння і сіл. Я прашу толькі крыху падтрымкі, каб не страціць шанец вярнуцца да нармальнага жыцця. Усе сабраныя сродкі пойдуць наўпрост гаспадыні кватэры, у кошт пагашэння судовага доўгу і на аплату сеансаў псіхолага. У мяне больш няма права на памылку.
Сума збору
€2440
€1530 – пагашэнне доўгу за арэнду і камунальныя паслугі;
€200 – аплата штрафу паводле рашэння суда;
€510 – сеансы псіхолага (3 месяцы).
Дзякуй кожнаму, хто адгукнецца. Дзякуючы вам у мяне будзе шанец вярнуцца да годнага жыцця і не здацца.