Пацярпеламу падчас пратэстаў беларусу патрэбная аперацыя па аднаўленні рэпрадуктыўнай функцыі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мяне завуць Дзяніс [імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL валодае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі]. У 2020 годзе я галасаваў за Святлану Ціханоўскую, а пасля выбараў удзельнічаў у акцыях пратэсту. Падчас адной з акцый, калі мы з сябрамі дапамагалі жанчынам і дзецям пакінуць небяспечную зону, я быў паранены святлошумавой гранатай. Я атрымаў агнястрэльныя раны абедзвюх ног і закрытую траўму машонкі.

Праз пагрозу пераследу ў Беларусі я не змог атрымаць паўнавартасную медыцынскую дапамогу. Таму, калі мой стан пачаў пагаршацца, я вырашыў з'ехаць. Цяпер я за мяжой.

Мне неабходная аперацыя па аднаўленні рэпрадуктыўнай функцыі, каб зноў весці паўнавартаснае жыццё. Дзякуй усім спагадным беларусам!

Сума збору:

€2575 Некалькі кансультацый уролага і хірурга, УГД, аперацыя, прэпараты і рэабілітацыя. Псіхалагічная дапамога.

:
€ 2 216
Збор завершаны. Сабрана: € 2 216