Іллі патрэбна дапамога пасля аперацыі на калене. «Мае ногі кармілі мяне ў прамым сэнсе»

  • Гісторыя

Ілля шмат гадоў быў пад палітычным пераследам у Беларусі як актывіст «Маладога фронту». Гэты ціск ўзмацніўся ў 2020 годзе і вымусіў хлопца з'ехаць у Польшчу. Доўгі час ён зарабляў на жыццё працуючы інструктарам па брэйк-дансе, але траўма калена ў пачатку года пакінула яго без сродкаў да існавання.

Добры дзень, мяне завуць Ілля, я родам з Салігорску. Ужо больш за 20 гадоў маё жыццё і праца звязаны з брэйк-дансам. Я сертыфікаваны інструктар па брэйк-дансу, і мае ногі кармілі мяне літаральна ў прамым сэнсе.

Я патрапіў у брэйкінг гадоў у 14–15, далучыўшыся да рабят, якія ўжо трэніраваліся ў нашым горадзе. Крыху пазней я аказаўся ўцягнуты ў грамадскую і актывістскую дзейнасць: быў чальцом арганізацыі «Малады фронт» і браў удзел у вулічных акцыях і грамадзянскіх ініцыятывах, пачынаючы з 2008 года.

З гэтай прычыны я часта трапляў пад адміністрацыйныя пратколы і затрыманні.

Як актывіст «Маладога фронту» я шмат гадоў знаходзіўся пад пераследам сілавікоў і быў у іх «на алоўку». Падчас падзеяў 2020 году спэцслужбы спрабавалі мяне схіліць да супрацоўніцтва, пагражаючы адправіць у турму за мае папярэднія «заслугі» ў актывізме. Я не стаў правяраць сур'ёзнасць іх намераў і выехаў у Польшчу.

Не адразу, але я вярнуўся да брейк-данс трэніровак, хаця, пры гэтым ніколі не глядзеў на гэта як на магчымасць стабільнага заробку. З часам высветлілася, што я нядрэнна падыходжу на ролю трэнера. Рабяты, якія займаюцца брэйкінгам у Познані, сталі ўсё часцей запрашаць мяне ў якасці трэнера на замену або ў брэйк-лагер. Я маю схільнасць знаходзіць агульную мову з вучнямі і падаваць інфармацыю даступна, вучыць атрымліваць асалоду ад працэсу трэніровак, каб яны не ператвараліся ў руціну. У найбліжэйшай будучыні я планаваў адкрыць нават сваю школу.

6 студзеня 2026 года мае планы абарваў. У гэты дзень я сур'ёзна траўмаваўся. Як вынік, разрыў меніска з блакіроўкай каленнага сустава правай нагі, а таксама частковыя разрывы крыжападобных звязкаў. Траўма патрабавала неадкладнага хірургічнага ўмяшальніцтва, таму мне прыйшлося тэрмінова пазычаць грошы і рабіць аперацыю.

Мой статус уцекача дазваляе карыстацца дзяржаўнай страхоўкай NFZ, аднак тэрміны чакання такой аперацыі ў Польшчы могуць складаць ад 16 месяцаў да некалькіх гадоў. У маёй сітуацыі гэта крытычна: без паўнавартаснай апоры на нагу я не магу працаваць, весці заняткі, а часам і проста нармальна перасоўвацца. Фактычна я апынуўся на працяглы пэрыяд цалкам непрацаздольны.

Каб максімальна паменшыць кошт аперацыі, я абраў вырыянт простай рэзекцыі – прыбраць частку меніска, замест таго, каб прышыць яго. Да нядаўняга часу я працаваў з польскімі ініцыятывамі і фондамі ў сферы культуры і вулічнага танца на ўмовах незарэгістраванай дзейнасці – гэта была мая асноўная крыніца даходу.

Пакуль я не аднаўлюся, у мяне няма ніякага прыбытку: не магу аплочваць ні арэнду жылля, ні нават базавыя выдаткі на жыццё.

Гэтая сытуацыя даецца мне цяжка і маральна. Танец і рух заўсёды былі для мяне спосабам выжывання, самарэалізацыі і свабоды – і зараз я застаўся без магчымасці рухацца і без сродкаў да існавання. Звярнуцца па дапамогу мне параіла блізкая сяброўка, бо іншых варыянтаў у мяне ўжо не засталося.

Я шчыра прашу аб падтрымцы і буду глыбока ўдзячны кожнаму, хто адгукнецца.

Сума збору
€3400

€2100 – аперацыя (гэтыя грошы мне прыйшлося пазычыць)
€800 – рэабілітацыя (артапед, фізіятэрапія для вяртання рухомасці сустава)
€500 – аплата арэнды і харчавання на перыяд рэабілітацыі

Сабрана:
€ 0 з 3 400