20 лютага ў калоніі памёр Ігар Леднік — праваабаронца, грамадскі і палітычны дзеяч. Тры гады (а ў выніку смяротны вырак) ён атрымаў ад «суддзі» Таццяны Шоцік за свае крытычныя публікацыі. Ён стаў пятым палітычным вязнем, які памёр у турме.
Ігар Леднік нарадзіўся 12 снежня 1960 года ў Менску. Ён атрымаў вышэйшую тэхнічную адукацыю і ў пачатку 1990 гадоў быў заснавальнікам і кіраўніком камерцыйных прадпрыемстваў «Ясон» і «Ліма». Ігар адным з першых у Беларусі стаў абаронцам правоў прадпрымальнікаў – ён быў ініцыятарам стварэння Каардынацыйнай рады па інтэлектуальнай уласнасці і каардынатарам праваабарончага руху «Наша Беларусь», намеснікам дырэктара «Цэнтра абароны правоў уласнасці, кіраўнікоў і прадпрымальнікаў». Ён таксама далучыўся да партыйнага руху – быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, публікаваў публіцыстычныя артыкулы ў Беларусі і за мяжой.
Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 года. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку і скаралі на тры гады калоніі. Справу разглядала «суддзя» Таццяна Шоцік. Паводле матэрыялаў справы, Леднік прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі — гарантыя бяспекі ў рэгіёне АБСЕ». У ім нібыта ўтрымліваліся «заведама ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар і годнасць Лукашэнкі, злучаныя з абвінавачаннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва».
Свой тэрмін палітвязень адбываў у Бабруйскай калоніі №2. У чэрвені 2022 года адвакат паведаміла, што стан здароўя палітвязня пагоршыўся, Ігар знаходзіўся ў санчасці следчага ізалятара ў ляжачым стане. У ліпені стала вядома, што актывісту зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце. Прычынай смерці палітвязня стала спыненне сэрца. Медыкі спрабавалі яго рэанімаваць, аднак беспаспяхова. Ігар Леднік памёр у турэмным шпіталі ў Калядзічах, куды быў планава дастаўлены з бабруйскай калоніі №2, дзе адбываў тэрмін.
Я адкрываю гэты збор, каб ушанаваць памяць майго бацькі, які загінуў за кратамі ад рук рэжыму. Сродкі будуць накіраваны на ўсталяванне помніка.
Сума збору:
€2000
€2000 – кошт помніка