Дапамога сям'і былога палітвязня і іх сыну з аўтызмам уладкавацца ў Польшчы

  • Гісторыя

Добры дзень!
Маё імя Ігар Краўцоў. Я былы палітвязень.

Звярнуцца па дапамогу мяне вымушае сур'ёзная фінансавая праблема, з якой сутыкнулася наша сям'я. Мы вымушаныя былі ўцякаць з Беларусі праз палітычны пераслед. Я з жонкай і двума дзецьмі, малодшы з якіх мае асаблівасці развіцця, апынуліся ў Польшчы з вельмі невялікай сумай грошай.

Дыягназ сына – атыповы аўтызм. Ён амаль не кажа, есць вельмі абраныя прадукты, не можа засвоіць навыкі гігіены. Яму патрэбна пастаяннае псіхалагічнае і педагагічнае суправаджэнне і курс прэпаратаў па рэкамендацыі лекара. Вельмі патрэбна abа-тэрапія*, але гэта таксама патрабуе грошай – і кансультацыя са спецыялістам, і самі заняткі.

Я да гэтага часу з цяжкасцю разумею, як маё заключэнне перажыла жонка, застаўшыся адна з двума дзецьмі на руках, адзін з якіх патрабуе пастаяннай апекі. Магчыма, мне за кратамі нават было лягчэй.

Арыштавалі мяне, што дзіўна, не за ўдзел у маршах у 2020 годзе, а за паведамленні, якія знайшлі ў аднаго з маіх калег у чаце са мной. Змест перапіскі стаў матэрыялам для некалькіх крымінальных артыкулаў, па якіх мне прысудзілі 3 гады і 6 месяцаў калоніі. Арышт для мяне быў нечаканасцю, а для сям'і, якім сілавікі нічога не патлумачылі, проста шокам. Жонка здолела мяне знайсці ў ІЧУ толькі на чацвёрты дзень.

У чэрвені 2024 года я выйшаў на волю, але прасцей асабліва не стала. Мяне паставілі на міліцэйскі ўлік. Гэта азначала пастаянныя праверкі ў любы момант дня і ночы, кожную нядзелю абавязковыя паходы ў РАУС на выхаваўчыя мерапрыемствы. Але самай невырашальнай стала праблема працаўладкавацца хоць на нейкую аплатную працу. Па прафесіі я інжынер-геолаг, працаваў геафізікам у Беларуснафце. Праз палітычны артыкул, па якім я сядзеў, па ўсіх вакансіях, куды б я не звяртаўся, усюды была адмова.

Правагаўшыся 2 месяцы і вычарпаўшы ўсе фінансавыя запасы мы з жонкай прынялі рашэнне бегчы ў Польшчу ў надзеі атрымаць бяспеку і знайсці працу. Зборы былі экстраннымі, бо ўвага з боку міліцыі ўзмацнілася. Магчыма, праз нашу актыўнасць па замене пашпартоў і беспаспяховых спроб прадаць кватэру, якую нам прыйшлося пакінуць.

У выніку, на дадзены момант, мы маем толькі невялікую суму грошай і вымушаныя звярнуцца па дапамогу, каб пратрымацца той час, пакуль ідзе афармленне і атрыманне міжнароднай абароны, бо без дакументаў выхад на рынак працы вельмі абмежаваны. Сітуацыю ўскладняе яшчэ інваліднасць малодшага сына, які патрабуе пастаяннай увагі. З гэтай прычын жонка вымушана сядзець дома з дзіцем, падзарабляць першы час магу толькі я.

Я прашу не прайсці міма нашай складанай сітуацыі!
Мы будзем удзячныя ўсім, хто дапаможа нам здабыць фінансавую апору пад нагамі!

*abа-тэрапія мае расшыфроўку як «прыкладны аналіз паводзін» і з'яўляецца карэкцыйным метадам для дзяцей з аўтызмам. Тэрапія накіравана на фарміраванне ў дзіцяці з аўтызмам неабходных адсутных навыкаў

Сума збору

€6000

€2500 – арэнда кватэры на 3 месяцы для нашай сям'і (з залогам і камунальнымі плацяжамі)
€1500 – побытавыя выдаткі на 3 месяцы (зборы старэйшага дзіцяці ў школу, малодшага ў спецыяльны клас для асаблівых дзяцей, аплата харчавання ў школе, лекі і вітаміны для малодшага сына, лекі ад бранхіяльнай астмы і хранічнага гастрыту ў старэйшага)
€1200 – моўныя курсы для нас з жонкай і старэйшага сына
€800 – індывідуальныя заняткі з дэфектолагам і нейрапсіхолагам для малодшага сына

:
€ 6 191
Збор завершаны. Сабрана: € 6 191