Прывітанне! Мяне завуць Крысціна.
Майго мужа затрымалі 9 жніўня 2020 года. Некалькі сутак я не ведала, дзе ён і што з ім, абтэлефаноўвала турмы, а на 5 дзень знайшла яго ў лякарні ў Жодзіне. Яго збілі так моцна, што ён часова страціў зрок.
З таго часу нас не пакідалі ў спакоі. Да нас дадому рэгулярна прыходзіла міліцыя з праверкамі, нас выклікалі на допыты, а нашыя рахункі блакавалі. А 25 сакавіка 2024 года, на Дзень Волі, мяне затрымалі проста на вуліцы. У аўтазаку мяне прыніжалі і правакавалі, і я павялася. Я сказала некалькі неасцярожных слоў пра Лукашэнку, з-за чаго мяне замкнулі на некалькі сутак у камеры, а пасля завялі крымінальную справу і далі 2 гады «хатняй хіміі»*.
Але і на гэтым нічога не скончылася. Нам пагражалі. Запалохвалі. Казалі, што пасадзяць, а дзіця адправяць у дзіцячы дом. Што мы не ўбачым, як яно пойдзе ў школу бо мы будзем за кратамі.
Мы зразумелі, што гэтыя пагрозы могуць стаць рэальнасцю і трэба нешта рабіць. А што тут зробіш? Выйсце было толькі адно: з'язджаць.
Цяпер мы знаходзімся ў Вільні. Мы рады, што арымалася з'ехаць, але нам складана. Бо ніхто з нас не быў гатовы да эміграцыі, што давядзецца кідаць усё і будаваць будучыню нанова. Мяне часта накрываюць панічныя напады праз страх аб будучыні, а пачуццё трывожнасці наогул мяне не пакідае. Калі вы былі ў такой самай сітуацыі, то вы разумееце, пра што я.
Прашу вас аб дапамозе.
Нам трэба самае неабходнае: жыллё, ежа і рэчы для дзіцяці. Мы будзем бясконца ўдзячныя, калі вы адгукнецеся і дапаможаце. А калі не — падзяліцеся маёй гісторыяй, гэта таксама вялікая падтрымка.
Дзякуй вам!
«Хатняя хімія» – гэта від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі. У асуджанага ёсць графік як для працы, так і для асабістых спраў, у тым ліку паход у краму або выкід смецця. З праверкай міліцыянты могуць прыходзіць штодня і ў любы час.
Сума збору
€4000
€2400 – жыллё на тры месяцы і заклад. Гэты час патрэбны нам, каб зрабіць дакументы, знайсці працу і прыняць новую рэальнасць.
€1600 – гэтыя сродкі мы будзем эканоміць, але яны патрэбныя нам, каб купляць ежу і аплачваць штодзённыя выдаткі, пакуль мы з мужам не знойдзем працу.