Сям'я палітвязня з маці і маленькага дзіцяці, мае патрэбу ў дапамозе. Мой муж — сумленны і прыстойны чалавек, заўсёды быў за справядлівасць, і падзеі 2020 года не пакінулі яго абыякавым.
...Год таму ён апошні раз адвёў дзіця ў садок. Пасля гэтага мужа забралі і пасадзілі амаль на 7 гадоў за «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або сацыяльнай варожасці». Абавязалі выплаціць маральную шкоду ўсім пацярпелым.
Мінуў год, самы цяжкі год нашага жыцця. Здавалася, што можа быць цяжэйшым? Год існавання ў падвешаным стане, змяшчэнне ў ШІЗА, пастаянныя пытанні ад дзіцяці аб тым, дзе тата.
Цяпер тата адбывае пакаранне ў ВК, у той жа час судовы выканаўца паведаміў нам аб штрафах і маральных пазовах, якія нам неабходна аплаціць. У выпадку нявыплаты, прыстаў абяцае апісаць усю маёмасць. На момант затрымання з дому ўжо забралі ўсю тэхніку і грошы.
Будзем вельмі ўдзячны кожнаму, хто дапаможа нашай сям'і ў гэты цяжкі перыяд.
Якая сума неабходна?
1550 € — дапамога на аплату перадач мужу ў калонію; набыццё адзення для дзіцяці; харчаванне.