Дапамога сям'і, ў якой адначасова асудзілі мужа і жонку

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

11 траўня 2022 г. я была затрыманая па артыкуле 342 г. 1. Па такім жа артыкуле быў асуджаны мой муж, яго затрымалі крыху пазней — 23 траўня 2022 года.

4 месяцы я правяла ў СІЗА-1. Наша сям'я за гэты час была вымушана патраціць вялізныя сумы на паслугі адваката. Муж паводле рашэння суда быў накіраваны на «хімію» з накіраваннем у Гомель. У мяне была прызначаная судовая медыцынская экспертыза, з якой было вынесенае заключэнне аб шалёнасці і стварэнні пагрозы грамадству.

13 верасня я была змешчаная ў псіхдыспансер на стацыянарнае прымусовае лекаванне. 30 снежня паводле рашэнні суда была пераведзеная на амбулаторнае прымусовае лекаванне. Пасля мяне звольнілі з месца працы за тое, што знаходжуся ў спісах МУС як «экстрэмістка». На дадзены момант маю патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе для аднаўлення здароўя і тэрміновай эвакуацыі з краіны. Буду вельмі ўдзячна кожнаму, хто выкажа падтрымку.

Якая сума неабходна?

3000 € — падрыхтоўка візы; квіткі на пераезд; арэнда кватэры; аплата псіхатэрапеўта.

Сабрана:
€ 469 з 3 000