Дапамога сям'і, жытло якой разграмілі падчас ператрусу

  • Гісторыя

Сёлета 22 сакавіка да мяне прыйшоў участковы з пастановай на ператрус. Дом разнеслі так, што страшна было глядзець. На жаль, адразу не здагадалася сфатаграфаваць увесь пагром, толькі ў дзіцячым пакоі сфатаграфавала 20% таго, што не прыбрала.

Канфіскавалі 2 пары бела-чырвонай бялізны, бо больш нічога не змаглі знайсці. Фатаграфавалі ўсе пакоі, каб, калі з'явіцца нейкая інфармацыя ў сетцы, прыцягнуць назад, толькі ўжо з больш суровым пакараннем.

Перш, чым яны пачалі ўсё здымаць, разнеслі ўсё ўшчэнт, а потым на камеру, калі адбываўся ператрус, казалі, што ў мяне бардак і дзеці знаходзяцца ў небяспецы.

У 2022 годзе 17 сакавіка быў суд. Мяне забралі з працы прыкладна ў 11.00, дадому я вярнулася каля 19.00.

Якая сума неабходна?

3500 € — прадукты харчавання; вопратка для мяне і дзяцей; медыкаменты; аплата групы падоўжанага дня дзіцяці, бо заняткі сканчаюцца ў розны час.

:
€ 610
Збор завершаны. Сабрана: € 610