Звольненаму рабочаму патрэбна дапамога з рамонтам жылля

  • Гісторыя

Мяне клічуць Анатоль. Я жыў у Менску 25 гадоў. На заводзе адпрацаваў дзесяць гадоў. Пасля выбараў я пачаў актыўна хадзіць на мітынгі, на плошчу Леніна. Быў на мітынгах на Пушкінскай, у Серабранцы, на Партызанскім праспекце.

Мой пропуск на працу быў заблакаваны, калі даведаліся, што я ўдзельнічаў у мітынгах. Мяне выклікалі да начальства і пыталіся з кім я быў з завода на мітынгах. Пра сваіх працаўнікоў, якія са мной працавалі я нічога не сказаў, усё ўзяў на сябе.

Пагражалі звольніць па артыкуле. Я пазбавіўся добрай працы і жытла.

Я зараз жыву ў вёсцы, у дрэнных умовах. У мяне чацвёра дзяцей. Самаму маленькаму дзіцяці гадок і сем месяцаў. Зараз чакаю пятае дзіця. Нам трэба зрабіць дома рамонт і патрэбны грошы на дзяцей.

Зарплата ў мяне 400-500 р. Хапае толькі на хлеб, батон, малако. На аплату камунальных выдаткаў і на ўсё астатняе не стае грошай.

Якая сума неабходна?

1350 € — на будаўнічыя матэрыялы, каб уладкаваць свой дом для нармальнага жыцця з дзецьмі.

:
€ 367
Збор завершаны. Сабрана: € 367